Усяго патроху11

У Беларусі можа быць уведзена ліцэнзаванне інтэрнэт-рэкламы

«Для замежных кампаній факт ліцэнзавання не адыграе ролі, бо яны знойдуць спосаб не падладжвацца пад мясцовае заканадаўства», — мяркуе Юрый Зісэр.

У Беларусі можа быць уведзена ліцэнзаванне дзейнасці на рынку інтэрнэт-рэкламы. Пра гэта 7 ліпеня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай чатырохгоддзю асацыяцыі «Белінфакам», паведаміў генеральны дырэктар УП «Надзейныя праграмы» (tut.by) Юрый Зісер.

Паводле яго слоў, з’явілася інфармацыя пра магчымае прыняцце адпаведнага рашэння. Разам з тым Зісер адзначыў, што ні ён асабіста, ні асацыяцыя «Белінфакам» пакуль не ведаюць нейкіх падрабязнасцяў пра ход падрыхтоўкі гэтага дакумента.

У выпадку калі гаворка ідзе пра кантэкстную інтэрнэт-рэкламу, то асноўнымі пляцоўкамі, якія прапануюць такія паслугі ў Беларусі, з’яўляюцца буйныя пошукавыя сістэмы (напрыклад «Яндэкс» і Google), адзначыў Зісер.

Для замежных кампаній факт ліцэнзавання не адыграе ролі, бо яны знойдуць спосаб не падладжвацца пад мясцовае заканадаўства,
лічыць эксперт.

Адпаведна, мясцовыя агенцтвы, якія працуюць з гэтымі рэкламнымі пляцоўкамі, будуць вымушаны шукаць «шэрыя» схемы для ажыццяўлення ўзаемаразлікаў з замежнымі кампаніямі.

Паводле меркавання Зісера,

такія дзеянні дзяржорганаў па рэгуляванні байнэту можна падвесці пад прынцып «бі сваіх, каб чужыя баяліся».
«Але яны не баяцца», — падкрэсліў эксперт.

У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю з запушчаным паўтара месяца на партале tut.by сэрвісам па размяшчэнні аб’яў пра абмен валют. Паводле слоў Зісера, сэрвіс быў «юрыдычна прапрацаваны» і зроблены ў адпаведнасці з заканадаўствам, на ім фіксавалася рэкордная колькасць наведванняў. Аднак згодна з патрабаваннем Генеральнай пракуратуры Беларусі партал вымушаны быў яго закрыць.

Тым часам аналагічны, але не зарэгістраваны ў даменнай зоне by сэрвіс інтэрнэт-рэсурсу prokopovi.ch працягвае паспяхова дзейнічаць. «Ніхто яго не закрывае і нават не робіць выгляд, што спрабуе закрыць», — адзначыў Зісер.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго3

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго3

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць