Меркаванні1919

«Усім — маўчаць!»

За час кіравання Лукашэнкі знішчана нямала газет. Але замах на «Нашу Ніву» і «Народную волю» — гэта асаблівы выпадак. Нават царскі ўрад у пачатку ХХ стагоддзя не апусціўся да таго, каб зачыніць «Нашу Нiву». Піша Аляксандр Старыкевіч.

За час кіравання Лукашэнкі знішчана нямала газет. Але замах на «Нашу Ніву» і «Народную волю» — гэта асаблівы выпадак. Ён азначае пералом у адносінах уладаў з незалежнымі СМІ.

Нават царскі ўрад у пачатку ХХ стагоддзя не апусціўся да таго, каб зачыніць «Нашу Нiву». Паскудстваў рабілі нямала, але вось каб проста ножыкам па горле — гэтага не было. Падобна на тое, іншых аргументаў — акрамя ножыкам — у цяперашняй улады ўжо не засталося. Здавалася б: яна цалкам манапалізавала грамадска-палітычнае тэле- і радыёвяшчанне, дзяржаўныя газеты выходзяць тыражом несувымерна вялікім, чым незалежныя. А толку — ледзь. Афіцыйная прапаганда церпіць поўнае паражэнне. Не дарма пасля нядаўніх выбараў разбор палётаў скончыўся адстаўкамі двух выдатных байцоў ідэалагічнага фронту — Наталлі Пяткевіч і Аляксандра Зімоўскага. Не спадабаліся Аляксандру Лукашэнку вынікі галасавання, не спадабаліся ...

Падзеі першых чатырох месяцаў 2011-га — валютны крызіс, рост цэнаў, тэракт, — папулярнасці кіраўніку дзяржавы відавочна не дадалі. І, мяркуючы па ўсім, праблемы ў эканоміцы будуць нарастаць.

Складваецца ўражанне, што ўлада пачынае губляць кантроль над сітуацыяй. У гэтай сітуацыі любая альтэрнатыўная інфармацыя здаецца ёй небяспечнай. Рэакцыяй на тое, што адбываецца стаў немы крык: «Усім — маўчаць!»

Відавочна, што атакай на «Нашу ніву» і «Народную волю» справа не абмяжуецца. У бліжэйшы час можна чакаць «зачысткі» ў Інтэрнэце. Ад тых СМІ, якія не патрапяць пад раздачу цяпер, запатрабуюць «падціснуць хвасты». Наступае пераломны момант, калі права на існаванне мае толькі адзін пункт гледжання —афіцыйны ...

Адтэрмінуе або, наадварот, паскорыць развязку стаўка на грубую сілу? Бог ведае. На форуме «НН» адзін з чытачоў напісаў:

«Былі чарнасоценцы І была «Наша Ніва». «Наша Ніва» засталася, дзе цяпер чарнасоценцы?

Былі бальшавікі І была «Наша Ніва». «Наша Ніва» засталася, дзе цяпер бальшавікі? ..

Ёсць «Наша Ніва» і ёсць Лукашэнка. Я ні на што не намякаю, але «Наша Ніва» выйшла ў фінал».

Чым у выніку скончыцца гэты паядынак, у мяне сумневаў няма.

Каментары19

Цяпер чытаюць

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй14

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны і робаты здольныя браць расіян у палон без прысутнасці людзей1

Трохгадовай Ксюшы засталося сабраць усяго 4% ад сумы на супердарагія лекі. Але збор спыніўся7

«Мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну». Краіны НАТА адмовіліся далучацца да блакады Армузскага праліва27

МАРГ абурыўся, што ў Расіі прадаецца «Батькин резерв»15

Трамп пасля крытыкі выдаліў выяву, на якой ён прыпадобнены да Ісуса Хрыста4

На аўкцыёне прададуць лэндровэр, аформлены ў стылі Барбі1

У Віцебску спрабуюць вярнуць у строй рэдкі самалёт1

«Я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць». Мадзьяр расказаў пра сваю размову з Орбанам5

На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй14

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць