Імаверна, узарваўся вадарод каля іншага з рэактараў.
На трэцім энергаблоку японскай атамнай электрастанцыі«Фукусіма-1» , якая сур’ёзна пацярпела ад магутнага землятрусу 11 сакавіка, адбыўся выбух вадароду.
Інцыдэнт адбыўся ў 11:01 па мясцовым часе (04:01 па Мінску). Падчас інцыдэнту нязначныя траўмы атрымалі 11 чалавек, у аднаго з пацярпелых дактары выявілі некалькі пераломаў.
З будынка АЭС пасля выбуху ідзе белы дым. Па словах відавочцаў, разбураная вонкавая агароджа энергаблока і пашкоджаная столь. Аднак, як заявіў на
— за 5 кіламетрах ад АЭС ён трымаецца на ўчорашнім узроўні ў 1 мікразіверт у гадзіну. Урад Японіі сцвярджае, што цэнтральная дыспетчарская трэцяга энергаблока не атрымала пашкоджанняў падчас выбуху.Выбух, паводле дадзеных уладаў, не прывёў да пагаршэння радыяцыйнага фону за межамі станцыі
Між тым, з амерыканскага авіяносца «Рональд Рэйган», які прыбыў з гуманітарнай місіяй у зону бедства, паведамілі, што карабель прайшоў праз радыеактыўнае воблака з пацярпелых рэактараў. Экіпаж за гадзіну атрымаў месячную дозу радыяцыі, перадае «Інтэрфакс».
Як стала вядома, цяпер крытычная сітуацыя складваецца на другім рэактары АЭС, дзе праз землятрус перастала працаваць сістэма астуджэння, узровень астуджальнай вадкасці імкліва падае. Яшчэ адзін выбух — рэзервуара з палівам — адбыўся на тэрмальнай станцыі кампаніі Tohoku Electric Power Co. у прэфектуры Фукусіма.
Па словах Эдана, выбух на трэцім энергаблоку быў таго ж тыпу, што і на першым рэактары ў суботу. Тады рэактар і яго ахоўная абалонка не пацярпелі, аднак у раёне рэактара было зафіксаванае часовае павышэнне радыяцыі да 1015 мікразівертаў за гадзіну.
Як адзначыў генеральны сакратар кабінета міністраў, улады прынялі рашэнне аб эвакуацыі ў радыусе 20 кіламетраў ад станцыі. Пакуль жыхарам рэкамендуецца заставацца ў памяшканні. Адзначым, што спачатку паведамлялася пра два выбухі на трэцім энергаблоку, аднак афіцыйна пацверджаны ўладамі толькі адзін.
Каментары