Грамадства44

Куляшоў пачаў чыстку «Алмаза»

Вызвалены ад займанай пасады камандзір спецпадраздзялення Мікалай Карпянкоў.

Міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў сваім загадам вызваліў ад займанай пасады камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС Мікалая Карпянкова. Здарылася гэта 27 снежня.

Ва Упраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяш МУС гэты факт нам афіцыйна пракаментаваць не змаглі, спаслаўшыся на тое, што загад аб вызваленні палкоўніка Карпенкова «да іх службы даведзены не быў».

У той жа час, па звестках Naviny.by, усю мінулую тыдзень у МУС ішоў «разбор палётаў» па дзеяннях структурных падраздзяленняў ведамства, якія ўдзельнічалі ў падзеях па разгоне апазіцыйнай дэманстрацыі 19-20 снежня і затрыманні яе ўдзельнікаў.

Надта не афішавалася, але ў мерапрыемствах па разгону мітынгу ля Дома ўрада былі задзейнічаныя і байцы «Алмаза». Прычым варта ўлічваць спецыфічнасць гэтага падраздзялення, супрацоўнікі якога працуюць «кропкава», аказваючы сілавую падтрымку іншым службам у захопах і затрыманнях. Не выключана, што менавіта ў гэтай частцы «алмазаўцы», мякка кажучы, напартачылі, і да іх камандзіру ў кіраўніцтва МУС з'явіліся сур'ёзныя прэтэнзіі, аформіліся ў загад аб вызваленні ад пасады, якую палкоўнік займаў з 2003 года.

У карысць гэтай версіі Naviny.by кажа тое, што Мікалаю Карпянкову усяго 42 года і на пенсію яго адпраўляць рана, ён цалкам мог служыць да дасягнення 50-гадовага ўзросту. Відавочна, што да пэўнага часу ў міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова не было асаблівых прэтэнзій да камандзіра "Алмазу".Карпянкоў ўзначаліў гэта падраздзяленне ў бытнасць міністрам ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава, якога лічаць «прабацькам» спецпадраздзялення «Алмаз»; Навумаў сам быў першым камандзірам "Алмазу".

Можна зазначыць, што з былым кіраўніком МУС Карпенкаў калісьці працаваў у службе бяспекі прэзыдэнта. Узначаліўшы МУС у чэрвені 2009 года, Куляшоў рэальна мог пазбавіцца ад «чалавека Навумава». Аднак зроблена гэта толькі цяпер.

Нагадаем, падчас разгону міліцэйскім спецназам апазіцыйнай дэманстрацыі вечарам 19 снежня ў Менску было затрымана звыш шасцісот чалавек, многія ўдзельнікі, у тым ліку тры кандыдаты ў прэзідэнты, былі збітыя. Па медыцынскую дапамогу звярталіся дзясяткі чалавек.

У адрозненне ад экс-міністра Навумава, Мікалай Карпенкаў цураўся публічнай жыцця і ў аб'ектыў «не лез». Амаль на ўсіх фотаздымках яго твар размыты. Пра яго вядома зусім няшмат. У 1992-1994 гадах ён з'яўляўся камандзірам баявой групы падраздзялення «Беркут», на базе якога ў 1994 годзе і быў створаны «Алмаз». Затым служыў у «іншых месцах», з іх вядома толькі адно: служба бяспекі прэзідэнта. Спецпадраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» Карпянкоў ўзначаліў у 2003 годзе. У лютым 2004 года ўказам прэзідэнта яму было датэрмінова прысвоена званне палкоўніка.

Незалежныя СМІ звярнулі ўвагу на Мікалая Карпянкова падчас папярэдняй кампаніі па выбарах прэзідэнта. Паводле неафіцыйных дадзеных, менавіта пад кіраўніцтвам палкоўніка Карпянкова 2 сакавіка 2006 года байцы «Алмаза» затрымалі каля Палаца чыгуначнікаў кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, які спрабаваў зарэгістравацца дэлегатам трэцяга Усебеларускага народнага сходу.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць