Мінсктранс заявіў аб павелічэнні колькасці кантралёраў у грамадскім транспарце. Да канца года іх штат павялічыцца ўдвая і складзе 208 чалавек.
Навучыць размаўляць кантралёраў з безбілетнікамі бяруцца псіхолагі. Для правяраючых будуць арганізаваны спецыяльныя трэнінгі, дзякуючы якім рэвізоры стануць стрэсаўстойлівымі і камунікабельнымі.
Пры гэтым у Мінсктрансе ўпэўнены: штрафы за безбілетны праезд з лішкам пакрыюць затраты, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на Белтэлерадыёкампанію.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары