Культура22

Як хавалі аўтара «Белых росаў»

Цырымонія развітання прайшла ў сталічным Доме кіно.

Цырымонія развітання з Ігарам Дабралюбавым прайшла 22 ліпеня ў сталічным Доме кіно. Ён памёр 19 ліпеня ў адной з мінскіх клінік пасля працяглай хваробы.

Развітацца з беларускім рэжысёрам, акцёрам і сцэнарыстам прыйшлі некалькі соцень чалавек — калегі, сябры і блізкія, прыхільнікі яго творчасці.

Першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі зачытаў спачуванні ад прэзідэнта Беларусі. «Ігар Дабралюбаў пакінуў значны след у гісторыі айчыннай культуры: знятыя ім выдатныя карціны для дарослых і дзяцей сталі сапраўднай класікай нацыянальнага мастацтва, яны карыстаюцца нязменным поспехам у гледачоў розных пакаленняў, — гаворыцца ў паведамленні Аляксандра Лукашэнкі. — Жыццё і творчасць Ігара Міхайлавіча — прыклад высокага прафесіяналізму і самаадданага служэння сваёй справе для ўсіх кінематаграфістаў краіны».

Акцёр Генадзь Гарбук, які сыграў адну з галоўных роляў у фільме Дабралюбава «Белыя росы», заўважыў, што ўсе, хто працаваў з гэтым рэжысёрам,

«назаўжды запомняць яго інтэлігентнасць, эрудыцыю, найвышэйшы прафесіяналізм, а таксама цёплае, ласкавае стаўленне да здымачнай групы, давер да артыстаў».

«Жыццё кароткае, ісціна адносная, мастацтва — вечнае, — сказаў акцёр. — Ты пражыў жыццё, насычанае працай, талентам, і цяпер твае птушаняты — твае фільмы, будуць без цябе жыць у часе, і жыць годна, таму што далёка не кожнай працы рэжысёра дастаецца вышэйшае неафіцыйнае званне «народнай камедыі».

Беларускі рэжысёр Віктар Дашук заўважыў, што на «ўсіх складаных паваротах лёсу Ігар Міхайлавіч ніколі не здрадзіў той вялікай ідэі, якая вяла яго па жыцці ў мастацтве». «У 90-х гадах, калі на яго вачах нялёгкі лёс напаткаў беларускі кінематограф, у гэтыя складаныя гады,

калі многія прыстасоўваліся, ён заставаўся самім сабой, не быў прыстасаванцам і падлізнікам», — сказаў ён.

Словы спачування таксама выказалі прадстаўнікі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», УП «Кінавідэапракат», калегі і вучні рэжысёра. Таксама спачуванні родным і блізкім рэжысёра даслалі Мікалай Карачанцаў, Галіна Польскіх і іншыя акцёры і кінематаграфісты.

Пахавалі рэжысёра на Усходніх могілках сталіцы. Магіла Ігара Дабралюбава знаходзіцца далёка ад цэнтральнага ўвахода. Ці то родныя так вырашылі, ці то нехта палічыў яго заслугі не надта вялікімі, каб ён спачываў у пачатку могілак, побач з Уладзімірам Мулявіным, Васілём Быкавым.

На пахаванні было нешматлюдна. Можна было ўбачыць паэта Уладзіміра Някляева, які адзінока стаяў з кветкамі ў руках. Пісьменніка Аляксея Дударава, па чыім сцэнары Ігар Дабралюбаў здымаў «Белыя росы», выкладчыцу рэжысёра па журфаку БДУ Ніну Сніцараву, палітыка Станіслава Шушкевіча.

Пахаванне прайшло ціха, без помпы. Без лішніх палымяных прамоў. Але было шмат кветак. Жалобны букет перадаў і пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў.

Нагадаем, у актыве Дабралюбава каля двух дзесяткаў поўнаметражных фільмаў, якія ўвайшлі ў «залаты фонд» беларускага кінамастацтва: «Іван Макаравіч» (1968 год), «Крокі па зямлі» (1969), «Вуліца без канца» (1972), «Братушка» (1975), «Белыя росы» (1983), «Восеньскія сны» (1986) і інш.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я26

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску спрабуюць вярнуць у строй рэдкі самалёт1

«Я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць». Мадзьяр расказаў пра сваю размову з Орбанам5

На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы

Беларусь у сусветных лідарах па павольнасці мабільнага інтэрнэту2

Астранаўтку з «Артэміды-2» сустракала не толькі сям'я, але і любімы сабака ВІДЭА

Новы фільм «Нэтфлікса» б’е рэкорды праглядаў, хоць крытыкі яго залажалі6

Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса перавялі ў магілёўскую турму

Нямецкі ўладальнік крамаў Duty Free у аэрапортах Літвы вядзе бізнэс і ў Беларусі1

«Пасля смерці мамы стаў больш замкнёным». Сваякі і знаёмыя расказалі пра падлетка, які загінуў у Гродне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я26

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць