Ад Оршы па Дняпры стартаваў водны паход на катамаранах у гонар юбілея пісьменніка Ўладзіміра Караткевіча. Паход пройдзе да Рагачова — радавога котлішча Караткевічаў.
Пра гэта паведаміла дырэктарка аршанскага музея Вольга Пашковіч, якой мы дазваніліся акурат падчас паходу:
«Вось ужо плывем. Пакуль нас шасцёра, але пазней далучацца яшчэ… У нас будуць сустрэчы літаратурныя. Мы ідзем да першай — да Ляўкоў, дзе лецішча Купалы, дзе музей. Першая сустрэча сёння там будзе».
Акрамя музейных работнікаў у паходзе ўдзельнічаюць вядомы бард Андрэй Мельнікаў і літаратар і перакладчык Віталь Воранаў. Паход разлічаны на 5 дзён.
Нагадаем, што сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння славутага творцы.
-
Наста Кудасава адправілася ў паэтычны тур па краінах Балтыі
-
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
-
Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары