Спорт11

Марыя Шарапава наведае Гомельшчыну

Пасол Добрай волі прыедзе ў Беларусь, каб наведаць тэрыторыі, што пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС.

Расійская тэнісістка Марыя Шарапава, якая з’яўляецца паслом добрай волі Праграмы развіцця ААН (ПРААН), пасля выступлення на Уімблдонскім турніры адправіцца ў Беларусь, каб наведаць тэрыторыі, што пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС.

Шарапава плануе прыехаць у Гомельскую вобласць, дзе яе дабрачынны фонд дапамог прафінансаваць шэраг праектаў ПРААН, арыентаваных на моладзь, зазначаецца ў прэс‑рэлізе арганізацыі.

У Чачэрску Шарапава наведае Цэнтр дзіцячай творчасці, выхаванцы якога вывучаюць экалогію і бяруць удзел у праектах па акультурванні горада. «Пасля гэтага яна зробіць прыпынак у медыцынскай установе, у якой выкарыстоўваецца тэрапеўтычны падыход да барацьбы са стрэсам», — гаворыцца ў паведамленні. Затым тэнісістка правядзе сустрэчу са студэнтамі вядучых універсітэтаў краіны, якія атрымліваюць стыпендыі са сродкаў яе фонду.

«Я заўсёды марыла зрабіць свой унёсак у працэс аднаўлення рэгіёну, з якім у мяне асабістая сувязь,

— сказала Шарапава. — Дапамагчы людзям навучыцца дапамагаць самім сабе — гэта сутнасць місіі ПРААН, і я з нецярплівасцю чакаю магчымасці на свае вочы ўбачыць вынікі».

***

Шарапава нарадзілася ў 1987 годзе ў сібірскім горадзе Нягань, куды яе бацькі пераехалі з Гомеля пасля чарнобыльскай катастрофы. Пражыўшы два гады ў Нягані, сям’я пераехала ў Сочы. У 1995 годзе Марыя Шарапава пакінула Расію, каб займацца тэнісам у ЗША. У 2004 годзе яна выйграла свой першы турнір Вялікага шлема ва Уімблдоне і была прызнана гульцом года паводле версіі Жаночай тэніснай асацыяцыі. У 2006 годзе стала пераможцай адкрытага чэмпіянату ЗША, а ў 2008‑м выйграла адкрыты чэмпіянат Аўстраліі.

У партнёрстве з ПРААН Фонд Марыі Шарапавай аказаў падтрымку сямі праектам,

арыентаваным на моладзь і рэалізаваным у пацярпелых рэгіёнах Беларусі, Расіі і Украіны, а таксама фінансуе ў Беларусі праграму стыпендый для студэнтаў — выхадцаў з забруджаных радыенуклідамі раёнаў.

Тэнісістка стала паслом добрай волі ПРААН у 2007 годзе. Яе роля заключаецца ў «садзейнічанні дасягненню Мэтаў развіцця тысячагоддзя з акцэнтам на актывізацыю аднаўлення тэрыторый, што пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве13

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам22

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

«Арыён» адолеў ужо больш за палову адлегласці да Месяца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве13

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць