Культура22

Спектакль «Радзіва Прудок» едзе ў тур па Польшчы

Спектакль «Радзіва Прудок» паводле кнігі Андруся Горвата, які даўней ішоў на Малой сцэне Тэатра Янкі Купалы ў Мінску, цяпер пакажуць у некалькіх гарадах Польшчы, піша bellit.info.

«Часам дастаткова аднаго слова, аднаго паху ці аднаго гуку, каб на імгненне апынуцца дома. Там, дзе ўлетку пахне скошанай травой і дымам ад вогнішча. Дзе сусед заходзіць не па справе, а «на хвілінку», якая расцягнецца на цэлы вечар. Дзе ўсё здаецца такім знаёмым, што нават цішыня гучыць па-свойму. Менавіта туды вядзе «Радзіва Прудок». Не толькі ў Палессе. Не толькі ў гісторыю Андруся Горвата. А ў тое месца, якое кожны беларус носіць у сабе. Туды, дзе ёсць дом. Нават калі цяпер ён за сотні ці тысячы кіламетраў», — гаворыцца ў апісанні.

  • 21.09 / 19:00 — Познань, Aula Artis
  • 22.09 / 19:00 — Варшава, Terminal Kultury Gocław
  • 29.09 / 19:00 — Гданьск, Teatr Szekspirowski

Квіткі можна набыць па спасылцы на сайце прадзюсарскай ініцыятывы Inex Kult і ў касах Empik па ўсёй Польшчы.

Каментары2

  • Выдатная навіна
    13.08.2026
    Адзін з найлепшых
  • Клас
    13.08.2026
    Супер, схадзіце абавязкова. За тых, хто не можа...

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць