Грамадства66

Станіслава Шушкевіча ўзнагародзілі Ордэнам Вітаўта Вялікага

Ордэн будзе ўручаны першаму кіраўніку незалежнай Беларусі ў Дзень літоўскай дзяржаўнасці.

Ордэн будзе ўручаны першаму кіраўніку незалежнай Беларусі ў Дзень літоўскай дзяржаўнасці.

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, лідэр Беларускай сацыял‑дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч атрымаў ліст з канцылярыі прэзідэнта Літвы, у якім паведамляецца, што Даля Грыбаўскайтэ ўзнагароджвае яго Ордэнам Вітаўта Вялікага. Узнагарода будзе ўручаная Станіславу Шушкевічу падчас цырымоніі ў прэзідэнцкім палацы 6 ліпеня — у Дзень літоўскай дзяржаўнасці.

«Я часта бываю ў Літве. І літоўскія палітыкі дагэтуль удзячныя, што ў самыя цяжкія хвіліны існавання літоўскай дзяржавы, у 1990 годзе, калі ў Вільні захапілі тэлецэнтр, была пагроза разгону парламента, я туды прыехаў як першы намеснік Вярхоўнага Савета Беларусі і выказаў сваю салідарнасць з літоўскім народам. У Літве таксама віталі маю ініцыятыву па вывядзенні ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Гэта спрыяла не толькі нашай бяспецы, але і літоўскай таксама. Для мяне вялікі гонар атрымаць сёння Ордэн Вітаўта Вялікага», — адзначыў Шушкевіч

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць