Аўто1515

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах

Султан Брунея Хасанал Балкіях лічыцца ўладальнікам адной з найбуйнейшых аўтамабільных калекцый у свеце. Паводле розных ацэнак, яна налічвае каля 7000 машын агульным коштам прыкладна 5 мільярдаў даляраў, піша supercarblondie.com.

У калекцыі ёсць не толькі серыйныя мадэлі, але і ўнікальныя аўтамабілі, створаныя спецыяльна па індывідуальных заказах султана. Акрамя таго, Хасанал Балкіях з'яўляецца ўладальнікам самай вялікай у свеце пацверджанай калекцыі аўтамабіляў Rolls-Royce — больш за 600 машын, што занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Аднак значная частка гэтай калекцыі ўжо шмат гадоў знаходзіцца ў закрытых ангарах і практычна не выкарыстоўваецца. Некалькі гадоў таму ў інтэрнэце з'явіліся фотаздымкі сховішчаў, якія паказалі, што многія аўтамабілі пакрытыя пылам і, верагодна, доўгі час не абслугоўваліся.

Паводле розных паведамленняў, султан валодае адразу некалькімі экземплярамі многіх рэдкіх мадэляў. У яго ёсць як мінімум восем Ferrari F40, калекцыя Porsche 959 розных колераў, чатыры Bugatti EB110, а таксама ад васьмі да адзінаццаці McLaren F1 — у залежнасці ад крыніцы інфармацыі.

Таксама калекцыя ўключае 361 Bentley, сярод якіх усе шэсць пазадарожнікаў Bentley Dominator, створаных выключна для султана. Акрамя гэтага, у яго ёсць шэсць Ferrari Enzo, пяць Ferrari FX, восем Jaguar XJ220 і пяць Ferrari F90.

Асобнае месца займаюць эксклюзіўныя аўтамабілі, якіх не існуе ў іншых уладальнікаў. Напрыклад, адзін з Ferrari F90 быў таемна распрацаваны дызайнерам Pininfarina Энрыка Фумія спецыяльна для султана.

Большасць аўтамабіляў у калекцыі маюць індывідуальныя мадыфікацыі, а многія былі вырабленыя ў адзіным экзэмпляры.

Каментары15

  • анекдот
    22.07.2026
    похоже, это и про него анекдот:

    Приходит новый русский в автосалон и говорит продавцу:
    — Мне вот тут машина нужна, обязательно шестисотый «Мерседес», чтоб у него сиденья из динозавровой кожи были, чтоб сам он был зелёного цвета в жёлтый горошек.
    — Да, есть у нас такой, но только мы точно такую же машину вам уже на прошлой неделе продали.
    — Ну, у той уже пепельница засорилась.
  • Анатоль
    22.07.2026
    У шклоўска атапарк на пару сотняў машын, таму яшчэ ёсць куды красці.
  • Синдбад
    22.07.2026
    О, быў у Брунэі. Падалося, што Кітай акучвае яго па поўнай праграме. Гэта так, паралельна, мне там проста не падабалася.

Цяпер чытаюць

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску3

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

У наступным годзе беларусы будуць працаваць яшчэ больш1

Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам»31

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным102

Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка3

Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі7

Украінскія дроны атакавалі буйны дата-цэнтр Сбербанка ў Саратаўскай вобласці2

Затрымалі хакераў, якія ўзламалі «ДоДо Піцу». Сярод іх ёсць і беларус

Ціханоўская: Рэпрэсіі супраць беларускай культуры большыя, чым у часы СССР25

«Чаму б не працягнуць Zoom». Дызайнерка з Кіева выпадкова зняла прылёт расійскага дрона падчас анлайн-заняткаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску3

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць