Грамадства33

Чым зоймуцца выпускнікі беларуска-кітайскай праграмы, якую скончыў Коля Лукашэнка

Выпускнікі першай сумеснай праграмы БДУ і Пекінскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «біятэхналогія» вярнуліся дадому. Дыпломы ім уручылі на мінулым тыдні ў прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі — бацькі аднаго з выпускнікоў праграмы. Рэктар БДУ Андрэй Кароль у эфіры «Першага інфармацыйнага» распавёў пра іх далейшыя перспектывы.

На мінулым тыдні выпускнікам першай сумеснай праграмы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Пекінскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «біятэхналогія» ўручылі дыпломы ў Кітаі. У тым ліку Мікалаю Лукашэнку.

Коля з чатырма іншымі хлопцамі вучыўся адразу ў двух універсітэтах. Як паведамляе дзяржТБ, яны здавалі сесіі на трох мовах, прывыкалі да іншай сістэмы адукацыі, працавалі ў лабараторыях з абсталяваннем, «аналагаў якога ў Еўропе няма».

Андрэй Кароль, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, расказаў, што скончылі адукацыйную праграму 22 чалавекі, з іх — 18 з адзнакай.

«З іх 5 чалавек мы калегіяльна з Пекінскім універсітэтам адабралі для навучання ў сумеснай магістратуры. Хтосьці пойдзе ў магістратуру, якая зараз ёсць, хтосьці пойдзе на першае месца працы. Попыт вельмі вялікі на самай справе — гэта тыя ж самыя «Белмедпрэпараты», гэта і Акадэмія навук, то-бок тыя інстытуты, якія зацікаўлены ў тым, каб было свежае дыханне, каб гэтыя ўсходы давалі той ураджай, на які ўсе разлічваюць».

Ці пойдзе Коля ў магістратуру, не паведамляецца.

Каментары3

  • Гы
    07.07.2026
    А як насчот калгасаў тыпу "гарадзец" куды распіхваюць неблатных выпускнікоў? Дык хай і гэтыя ідуць падымаць ляжачую народную гаспадарку.
  • Дзікпікавіч
    07.07.2026
    Пілаваннем бюджэту
  • АХаха
    07.07.2026
    чатыры гады на эксперыментальнай праграме, каб пасля трапіць на Белмеды на 1800 рублёў стаўкі

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць30

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам29

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок2

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць30

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць