Грамадства22

Выпісалі з бальніцы трэнера, чыя жонка загінула пры пападанні дрона ў аўтобус у Бранскай вобласці ў чэрвені

З мінскай бальніцы выпісалі дзіцячага трэнера Аляксея Гарошку, які пацярпеў падчас інцыдэнту з аўтобусам у Бранскай вобласці Расіі ў чэрвені, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Аляксей Гарошка. Скрыншот з відэа

Паведамляецца, што мужчына прайшоў некалькі складаных аперацый і двухтыднёвую рэабілітацыю ў 432‑м Галоўным вайсковым клінічным медыцынскім цэнтры. Пасля завяршэння стацыянарнага лячэння яго выпісалі, далейшае аднаўленне будзе працягвацца амбулаторна.

Медыкі адзначаюць, што лячэнне такіх пацыентаў патрабуе сумеснай працы розных спецыялістаў — хірургаў, псіхатэрапеўтаў і іншых дактароў. Асобна падкрэсліваецца важнасць псіхалагічнай падтрымкі падчас рэабілітацыі.

Па словах дактароў, трэнер больш за ўсё перажываў не за ўласнае здароўе, а за сваіх выхаванцаў, якія таксама пацярпелі ў тым жа інцыдэнце. Падтрымку яму аказвалі і калегі, і бацькі дзяцей, а самі юныя футбалісты запісалі відэазварот са словамі падтрымкі і пажаданнямі хутчэйшага выздараўлення.

Медыкі паведамляюць, што стан пацыента дазваляе працягваць аднаўленне дома. Сам Аляксей Гарошка адзначае, што хоча вярнуцца да працы і працягнуць трэніроўкі пасля поўнага аднаўлення.

Пры гэтым у сюжэце чамусьці абмінаецца ўвагай, што падчас таго самага інцыдэнту ў тым аўтобусе загінула жонка Аляксея Гарошкі — 44‑гадовая Вікторыя Грыцэнка (Гарошка).

17 чэрвеня ў Бранскай вобласці быў пашкоджаны аўтобус, які перавозіў дзяцей з футбольнай каманды дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 горада Рэчыцы, а таксама навучэнцаў прыватнай танцавальнай студыі. Як сцвярджаюць расійскія ўлады, удар быў нібыта нанесены ўкраінскім беспілотнікам. Украінскі бок сваю датычнасць рашуча аспрэчвае.

У выніку здарэння загінула жанчына, якая суправаджала групу дзяцей і была жонкай трэнера каманды — гэтага самага Аляксея Гарошкі. Яшчэ восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Каментары2

  • Андрусь
    02.07.2026
    Чаму абмінуў тэму "адпачынку" дзяцей на вайне? Ці павязе яшчэ дзяцей пад ракеты і дроны?
    Артыкул 159 Крымінальнага кодэкса лукашэнкі, частка 3:
    Заведамае пакіданне ў небяспецы, здзейсненае асобай, якая сама з неасцярогі або з ускосным намерам паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця або здароўя стан караецца арыштам на тэрмін да 6 месяцаў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам.
    Трэнер мусіў ведаць, што ў Бранскай вобласці, ва ўсіх іншых абласцях, праз якія праходзіць дарога да Геленджыка, у самім Геленджыку ідзе вайна. Карыстацца VPN у яго ўзросце трэбы ўмець. Ён вырашыў, што яны "прарвуцца"? Таму ён з ускосным намерам заведама паставіў два дзясяткі дзяцей у небяспеку. Склад злачынства - відавочны. Ці завядзе СК крымінальную справу?
  • Плюшкі Карлсана
    02.07.2026
    Эх, здароўя табе, чалавеча, і дзецям. Праца сапраўды дапамагае спраўляцца з горам.
    Чаму не пішуць пра жонку? Відавочна ж, каб не раздзьмуваць эмоцыі, бо ў Беларусі цудоўна разумеюць, чый какошнік шыты белымі ніткамі ў гэтым тэракце.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць