Здароўе1212

«Усё адно што зуб мудрасці выдаліць». Беларус расказаў, як зрабіў вазэктамію ў Польшчы

На чацвёрты год жыцця ў Польшчы беларус Ягор адважыўся на вазэктамію. Да гэтага яго падштурхнулі стомленасць ад малодшага дзіцяці і страх незапланаванай цяжарнасці ў краіне, дзе аборты моцна абмежаваныя. Ён расказаў выданню Most, як запісаўся на працэдуру ў Беластоку, чаму доктар не спрабаваў яго адгаварыць і які «сувенір» атрымаў пасля аперацыі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com/ Maximilianovich

Вазэктамія — гэта аперацыя па мужчынскай стэрылізацыі. Падчас працэдуры блакуюць або пераразаюць семявыносячыя пратокі, з-за чаго сперматазоіды больш не трапляюць у семянную вадкасць. Пасля вазэктаміі мужчына можа эякуляваць, але ў вадкасці не павінна быць сперматазоідаў.

«Малодшы спінагрыз занадта моцна трэпле нервы»

У Ягора ёсць дзеці 4 і 11 гадоў. Упершыню пра вазэктамію, аперацыю па мужчынскай стэрылізацыі, ён задумаўся два гады таму. Але тады задуманае не рэалізаваў: думаў, што такія аперацыі робяць толькі ў Варшаве. Нядаўна беларус знайшоў клініку ў Беластоку, горадзе, дзе зараз жыве.

«Малодшы спінагрыз не дае вольнага часу і занадта моцна трэпле нервы. Вока тузаецца ад верагоднасці, што падобных спінагрызаў можа быць больш», — тлумачыць галоўную прычыну сваёй вазэктаміі Ягор.

Дадатковым аргументам на карысць вазэктаміі стала і тое, што ў Польшчы жанчынам вельмі складана зрабіць аборт. Абмеркаваўшы гэта з жонкай, беларусы прыйшлі да агульнай думкі, што аперацыю трэба рабіць.

«Усё адно што зуб мудрасці выдаліць: без яго жыццё будзе прасцейшым. Навошта лішні раз тузацца? Пагналі», — апісвае свае эмоцыі перад аперацыяй мужчына.

«Доктар даў мне кулачок»

Запісацца на працэдуру Ягору было нескладана. На адной з анлайн-платформаў беларус выбраў патрэбнага лекара і адпаведную дату. На момант запісу да лекара ў мужчыны не было польскага грамадзянства, але хапіла нумара PESEL.

Пасля гэтага з мужчынам звязаліся супрацоўнікі клінікі і папрасілі здаць аналіз на згортвальнасць крыві. За гэтую паслугу Ягор заплаціў 120 злотых (каля 32 даляраў).

З ужо атрыманымі аналізамі ён прыйшоў на прыём да доктара. Беларусу спадабалася, што з боку доктара ён не сутыкнуўся ні з асуджэннем, ні з просьбамі яшчэ раз добра падумаць.

«Доктар пачаў гутарку максімальна дружалюбна — з «Siema» (размоўнае «прывітанне» на польскай мове. — Most) і даў мне кулачок. Зносіны былі такімі, каб растапіць лёд і пазбегнуць лютага напружання», — кажа Ягор.

Паводле слоў мужчыны, «праверка на адэкватнасць» доўжылася каля трох хвілін. У Ягора праверылі дакументы і ўдакладнілі, колькі ў яго дзяцей.

«Калі я размаўляў з доктарам, не было ні секунды, каб ён спрабаваў мяне адгаворваць. Калі я сказаў, колькі ў меня дзяцей, ён наогул ніяк не адрэагаваў: як запаўняў дакумент, так і працягнуў. Два дык два [дзіцяці]», — паціскае плячыма беларус.

Перад аперацыяй мужчыне зрабілі УГД, каб праверыць, ці ёсць адхіленні і анамаліі, а таксама параілі піць больш вады.

«Зайшоў, зрабіў і ўсё — рэлакс»

Мужчына прызнаецца, што перад аперацыяй адчуваў лёгкае хваляванне. Паводле яго слоў, гэта можна параўнаць з паходам да зубнога. Саму аперацыю робяць пад мясцовым наркозам. Па адчуваннях гэта нагадала Ягору набіванне татуіроўкі.

«Крояць невялікі надрэз, потым адчуваеш лёгкае паколванне. Зайшоў, зрабіў і ўсё — рэлакс».

Працэдура заняла каля паўгадзіны і абышлася мужчыну ў 2,5 тысячы злотых (каля 665 даляраў). На развітанне Ягору параілі сачыць за водным балансам. З моманту запісу да доктара да выхаду з кабінета пасля вазэктаміі ў беларуса прайшло тры дні.

«Абсалютна прыземленае, дружалюбнае стаўленне», — апісвае Ягор узаемадзеянне з медыкам пасля аперацыі.

На памяць беларусу падарылі стыкер з выявай палавога члена і подпісам «Храбры пацыент».

«Проста як дзяцей хваляць пасля наведвання доктара — забаўна. Мікра-ачыўка», — жартуе Ягор.

«Першы дзень хадзіў як пінгвінчык»

Ягор перанёс аперацыю чатыры дні таму.

«Першы дзень хадзіў як пінгвінчык. Было адчуванне, нібы перакатваешся на драўляных нагах. А так — ніякіх фізіялагічных адхіленняў няма», — апісвае свой стан мужчына.

Найбліжэйшы тыдзень беларусу давядзецца пазбягаць фізічных нагрузак: не падымаць цяжкія торбы і не хадзіць у спортзалу. таксама мужчыну трэба сачыць за гігіенай і акуратна апрацоўваць зону, дзе было хірургічнае ўмяшанне.

Каб пацыенты не блыталіся ў паслядоўнасці дзеянняў, на развітанне ім выдаюць невялікі буклет з інструкцыяй. Ягора парадавала, што рэкамендацыі там напісаныя зразумелай мовай.

Праз два тыдні беларусу трэба будзе здаць спермаграму.

«Каб праверыць, ці не засталося гэтых белых пацаноў у вадкасці», — тлумачыць мужчына.

За гэтую опцыю яму таксама прыйдзецца заплаціць, але кошт працэдуры ён пакуль не даведваўся.

«Калі замарочыцца, гэта абарачальна»

Яшчэ перад аперацыяй Ягор ведаў, што вазэктамія можа быць як абарачальнай, калі мужчынам пасля вяртаюць фертыльнасць, так і неабарачальнай. Але сам беларус у падрабязнасці не ўдаваўся.

«Відаць, апошнія варыянты [вазэктаміі] абарачальныя. Ведаю, што такая магчымасць ёсць. Калі моцна захацець і замарочыцца, то можна [усё вярнуць]», — кажа мужчына.

Тым не менш, у агляднай будучыні Ягор не бачыць сэнсу вяртаць сабе фертыльнасць.

«Добра, што ёсць магчымасць выключыць спантанныя непрыемнасці, якія могуць быць у дарослым узросце», — рэзюмуе беларус.

Каментары12

  • Не асуджаю
    30.06.2026
    Дзеці гэта аб'ектыўна боль у д**е і эканамічны пасіў, нават калі бацькі іх моцна любяць. Я таксама чакаю калі мае вырастуць і будуць самастойныя, няма ніякага жадання павялічыць адваротны адлік яшчэ гадоў на 15-20 (а не дай божа дзіцё хворае, рызыка чаго расце з узростам бацькоў, дык і да самой смерці)
  • Наблюдение
    30.06.2026
    Странно как в порнухе не плодят "спиногрызов" и даже от венерических не умирают - гоняют там одни и те же .
  • Маладзец
    30.06.2026
    Вось хто сапраўды супраць абортаў. Усім супрацьабортнікам браць прыклад.

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць29

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы15

Рыбакоў у ААН назваў украінскім беспілотнік, які ўдарыў па аўтобусе ў Бранскай вобласці15

Галкіпер Парагвая прадаў сваю форму з-за хваробы сына, а цяпер выбіў Германію і свайго куміра з чэмпіянату свету1

Марока прабілася ў 1/8 фіналу, у серыі пенальці абыграўшы Нідэрланды1

Загадкавая паталогія зубоў, якая закранае мільёны дзяцей1

«З Бандэрай Украіну ў ЕС не прымуць»: у Польшчы прыгразілі блакаваць шлях Украіны ў Еўрасаюз30

Калеснікава стала стыпендыяткай праграмы Кісінджэра ў Інстытуце Маккейна ў Арызоне21

Першая мегасенсацыя на чэмпіянаце: Германія вылецела ўжо ў 1/16 ад сціплага Парагвая6

У Манака адбыўся моцны выбух з пацярпелымі. Паведамляюць пра замах на ўкраінскага буйнога бізнэсмена7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць29

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць