У Гомелі мужчына збіў 86‑гадовага дзеда, каб адчуць «задавальненне ад чужых пакут»
Пасля жорсткага збівання дзеда, гамяльчук выклікаў сабе хуткую дапамогу, каб яго адвезлі псіхдыспансер, — ён там стаіць на ўліку.

38‑гадовы мужчына ўштурхнуў пажылога гамельчука ў яго кватэру і пачаў моцна збіваць. Ён разбіў аб галаву старога шкляны слоік, настольную лямпу, а таксама нанёс дзясяткі моцных удараў, піша «Белка».
Кінуўшы дзеда, нападнік сам сабе выклікаў хуткую дапамогу і накіраваўся ў псіхдыспансер, у якім стаіць на ўліку.
Дапамогу пацярпеламу аказаў яго сын, які выпадкова зайшоў падчас абедзеннага перапынку.
«Канфлікту паміж суседзямі не было. На пытанне следчага пра матыў нападу абвінавачаны сказаў, што яму дастаўляе задавальненне, калі ён бачыць, што іншаму чалавеку дрэнна і той пакутуе», — распавялі ў СК.
Раней абвінавачаны быў судзімы за злачынствы супраць палавой недатыкальнасці і адбываў працяглы тэрмін пазбаўлення волі.
Судова-псіхіятрычная экспертыза пацвердзіла, што мужчына быў у свядомасці. Яму прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову закрытага тыпу.
Каментары
Напрыклад на працягу 5 год за кратамі лупцаваць яго эбанітавым дручком па 100 разоў на дзень і каб ён за гэтым назіраў у люстэрка, калі так падабаецца.
А ў вольны ад пакарання час трансляваць яму гэты запіс 24 на 7.