Свет22

У Індыі будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі спыніла рэдкая птушка

У Індыі ўвайшлі ў супярэчнасць адна з адной дзве задачы: развіццё буйной сонечнай энергетыкі і патрэба захавання вельмі рэдкага віду птушак — вялікай індыйскай драфы, піша ecoportal.net.

Індыйская драфа. Фота: dibird.com

Распрацаваны праект прадугледжваў будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі з каля 10 мільёнаў панэляў у штатах Раджастан і Гуджарат — адных з самых сонечных рэгіёнаў краіны. Для Індыі гэта важны кірунак, бо краіна хутка павялічвае спажыванне электраэнергіі і адначасова спрабуе знізіць забруджванне паветра.

Але праблема, што менавіта ў тых мясцінах жыве вялікая індыйская драфа — адна з самых рэдкіх птушак у свеце, усяго каля 150 асобін. Яна знаходзіцца пад пагрозай знікнення і вельмі ўразлівая да інфраструктуры чалавека: лініі электраперадачы і іншыя перашкоды часта становяцца прычынай яе гібелі.

Птушка мае асаблівасць — яна дрэнна бачыць перашкоды проста перад сабой і можа сутыкацца з лініямі электраперадач. Таму эколагі і суды пачалі разглядаць тэрыторыю як крытычную для яе выжывання.

У выніку суд у Індыі прыняў рашэнні, якія абавязваюць улады і распрацоўшчыкаў змяніць планы: частку зямлі трэба пакінуць пад ахову драфы і яе асяроддзя. Гэта фактычна азначае, што маштабны энергетычны праект або моцна скарачаецца, або замарожваецца ў асобных раёнах.

Каментары2

  • Суповой пакетик
    11.06.2026
    Редкая птица долетит до середины... электростанции?
  • Ёсік
    11.06.2026
    Спынілі будаўніцтва. У Беларусі с.аць на ўсё хацелі - пясок патрэбны, усё роўна, адкуль браць, с.аць на тых птушак. На пабудову ўлады самі павесілі шыльду аб гістарычнай каштоўнасьці, а старшыня выканкама да найвялікшага беларускага (лукашыскага) сьвята зруйнаваў тую пабудову, і ніякага пакараньня.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць