Усяго патроху33

Як ратавацца ад спёкі?

Медыкі раяць простыя. але эфектыўныя сродкі.

Пры тэмпературы вышэйшай за 26 градусаў кожныя паўгадзіны трэба выпіваць шклянку вады.

Медыкі раяць простыя сродкі:

— піць зялёную гарбату,

— насіць лёгкую, светлую адзежу з натуральных тканін,

— хавацца ў ценю,

— есці марожанае,

— менш карыстацца касметыкай.

У спякоту не варта піць піва і моцную каву. Першае выклікае абязводжванне, а другая — нагрузку на сасуды.

Не раяць дактары піць моцныя алкагольныя напоі, нават у кактэйлях. У спалучэнні са спякотай гэта можа выклікаць спыненне сэрца.

Пры тэмпературы вышэйшай за 26 градусаў кожныя паўгадзіны трэба выпіваць шклянку вады.

Астудзіць паветра ў памяшканнях дапамогуць і ёмістасці з вадой. Карысна ў спякотныя дні пырскаць у памяшканні пульверызатарам, класці на плечы мокрую хустку, прымаць халодны душ.

Пры пагаршэнні самаадчування варта раз на дзве гадзіны паляжаць на канапе — гэта дапаможа знізіць ціск у сасудах.

Гэтыя парады лёгка выканаць дома і на працы. А што рабіць тым, хто ў такую спёку павінен шмат часу праводзіць за стырном?

Панізіць тэмпературу ў машыне можна некалькімі спосабамі. Самы просты — выкарыстоўваць шторкі для абароны ад сонца. Таксама варта часцей мыць машыну. Чым больш бруду на кузаве і шкле, тым горш ад іх адлюстроўваецца сонечнае святло і тым хутчэй машына награецца.

Не загарайце празмерна!

Празмерны загар сушыць скуру і паскарае працэс старэння. Бесперапыннае загаранне можа выклікаць рак.

Сонечная радыяцыя разбурае калагенавыя валокны, што памяншае эластычнасць скуры. Ультрафіялетавыя промні пранікаюць глыбей — у дэрму — і выклікаць некантраляваныя змены ў эпідэрмісе, аслабляюць імунныя механізмы скуры. З’яўляюцца новыя радзімкі. У канцы гэтага спісу — меланома і іншыя наватворы.

Пара парадаў наконт кандыцыянера і вентылятара

Самы просты выхад — купіць вентылятар. Калі пад яго пакласці некалькі бутэлек з вадой, папярэдне замарожаных у маразільніку, атрымаецца яшчэ і халоднае паветра. Набываючы вентылятар звяртайце ўвагу на ўзровень шуму, абарону ад пападання вады ўнутр механізму.

Кандыцыянеры існуюць двух тыпаў — стацыянарныя кампрэсарныя і лёгкія мабільныя. Апошнія не патрабуюць папярэдняй устаноўкі.

Каментары3

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць