Жыхары Масквы масава скардзяцца на збоі ў працы мабільнага інтэрнэту. Паводле слоў жыхароў сталіцы, немагчыма адкрыць банкаўскія праграмы, мэсэнджары, адправіць SMS і нават зайсці на сайты з «белага (дазволенага) спісу», піша «Дождь».

Фота: Contributor / Getty Images
Праблемы фіксуюцца ў цэнтральнай частцы горада.
«Не адпраўляюцца нават SMS. І «белыя спісы» таксама не працуюць», «Прыкладна а 08:30 у часткі аператараў адключыўся мабільны інтэрнэт. Даводзіцца ратавацца загадзя спампаванымі картамі», — пішуць жыхары горада.
Пра адключэнне мабільнага інтэрнэту раней папярэджвала Мінлічбы, а напярэдадні 9 мая аператары разаслалі абанентам напаміны пра магчымыя праблемы з сувяззю.
А 10‑й на Краснай плошчы павінен прайсці парад.
Каментары