Грамадства22

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы

Жыхар Жлобіна, які меў вялікія даўгі, спрабаваў схавацца ад судовых выканаўцаў у лесе, паведаміла Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Фота ілюстрацыйнае 

Пасля атрымання спадчыны ад маці мужчыну дастаўся не толькі дом, але і крэдытныя абавязкі. Аднак ён не спяшаўся іх выплачваць і нават назапасіў новыя даўгі за камунальныя паслугі і сувязь.

У выніку супраць жлобінца было распачата некалькі выканаўчых спраў на суму больш за дзве тысячы рублёў. Але калі выканаўцы пачалі яго шукаць, то мужчына знік. Ад мясцовых жыхароў удалося даведацца, што ён жыве ў лесе.

Аказалася, што мужчына зрабіў там шалаш і абсталяваў яго для доўгага знаходжання: там былі месцы для сядзення, рэчы і вогнішча для абагрэву.

Пасля выяўлення хованкі чалавек патлумачыў, што сам ён жыве за кошт выпадковых падпрацовак, якіх хапае толькі на штодзённыя патрэбы, але не на выплату даўгоў. Таму і вырашыў хавацца.

Пасля размовы з судовымі выканаўцамі мужчына паабяцаў, што ўсё ж такі выплаціць свае запазычанасці.

Каментары2

  • гнгф
    01.04.2026
    > Ад мясцовых жыхароў удалося даведацца
    Ну вось, беларус беларусу - беларус, як кажуць. Узялі і здалі чалавека міліцаям. Іншыя знайшлі ў хляву зброю і таксама самі здалі міліцаям, не каб хоць абгарнуць у анучу, масла ды закапаць да добрых часоў - раптоўна ўпаўшы кавалачак улады аддалі добраахвотна ворагу... Вось і думай потым - а ці патрэбна ўвогуле такому народу воля. Мабыць дарэмна Лука скардзіўся на "народзец", мо такі народзец - гэта самае тое для Лукі і Лука - самае тое для такога народца... а тое што раз на 5-10 гадоў трошачкі пачынае прабівацца розум - гэта не бяда, можна хутка забіць назад тэлевізарам, гумовымі дубцамі і расейскаю папсою.
  • 32 гады
    01.04.2026
    гнгф, яшчэ выйшаў з матрыцы! Для мяне пасля 20-га і, асабліва, 22-га індыкатарам было, ці усвядоміць народ сябе і сваю самасць, ці пачнецца адмова ад расейшчыны і вяртанне да свайго. Хрэн там плаваў. Аказалася, з губернскімі можна рабіць што заўгодна, яны не прачнуцца.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць