Грамадства33

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу

У Гданьску зрабілі аперацыю сужэнцам Хвасцёнкам, падчас якой адну нырку жонкі Алены перасадзілі ейнаму мужу Сяржуку, бо ягоныя амаль адмовілі. Трансплантацыю правялі ў шпіталі ў Гданьску 18 сакавіка, расказала «Свабодзе» Алена Хвасцёнак.

Алена і Сяргей. Фота з прыватнага архіву

«У нас усё добра. Аперацыя прайшла паспяхова», — падзялілася яна.

Спачатку аперыравалі Алену — з 8:30 да 12:00, удакладніла суразмоўца. Потым забралі мужа, і скончылі ягоную аперацыю ў 14:00. Аперацыі праводзілі пад агульным наркозам. Увечары яны абое ўжо прыйшлі ў сябе. Сужэнцы знаходзяцца ў розных палатах, але паспелі стэлефанавацца.

«Лекары сказалі, што новая нырка ў яго адразу на аперацыйным стале запрацавала. Усё павінна быць добра. Адчуваем сябе добра. Ляжым, спім. Нас абязбольваюць, ахінулі нас апекай і ўвагай. Канешне, мы вельмі шчаслівыя, што ўсё прайшло так добра, без ускладнення, што шлях да аперацыі ўжо пройдзены і наперадзе аднаўленне!» — расказала Алена Хвасцёнак пра першыя гадзіны пасля перасадкі ныркі.

Пара лягла ў шпіталь за два дні да аперацыі, 16 сакавіка. Як раней расказвала Алена, падчас аперацыі ў яе меліся выразаць нырку з дапамогай лапараскапіі, а даставаць яе праз разрэз у шве, які застаўся пасля кесарава сячэння.

Паводле папярэдніх планаў, Алену маюць пакінуць пад наглядам у шпіталі каля тыдня, а Сяргея — каля двух. Далейшая рэабілітацыя, імаверна, зойме каля месяца ў Алены і каля трох месяцаў у Сержука. У гэты час яны не здолеюць працаваць. Беларусы на гэты перыяд сабралі для сям’і грошы. Усё жыццё пасля перасадкі яны мусяць заставацца на ўліку ў нефролага і абследавацца штогод.

Алена і Сяргей Хвасцёнкі. Фота з прыватнага архіву

Сяргей і Алена Хвасцёнкі паходзяць з Полацка. Ужо некалькі гадоў жывуць у польскім Гданьску. Разам яны 25 гадоў. У іхняй сям’і дзве дачкі. Сяргей працаваў у Польшчы таксістам, Алена — бухгалтаркай. Пасля аднаўлення яна будзе шукаць новую працу.

Праблемы з ныркамі ў Сяргея выявілі яшчэ ў Беларусі. Аднак толькі з паўгоду таму дыягназавалі, што яны амаль перасталі ў яго працаваць. Мужчыну прапаноўвалі пажыццёвы дыяліз — працэдуру ачышчэння крыві, якую трэба рабіць некалькі разоў на тыдзень па некалькі гадзін. На дыялізе Сяргей бы не здолеў працаваць. Чарга на перасадку ад памерлага донара была занадта вялікай. Тады жонка Сяргея прапанавала стаць донарам для яго.

«Я не магу зрабіць інакш. Глядзець, як ён пакутуе, я не магу. Калі я магу дапамагчы — чаму б не? Я ператрываю месяц болю. Галоўнае, каб потым у нас усё наладзілася, каб ён быў здаровы і вясёлы. Ёсць разуменне, што мы разам. І што мы адно без аднаго нікуды. Няма варыянтаў кінуць адно аднаго ў бядзе. Я думаю, калі б са мной здарылася такое, то і ён бы зрабіў гэтаксама», — казала раней Алена.

Каментары3

  • ?
    19.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Косы Коля
    19.03.2026
    ?, пожертвуйте нашей ниве на содержание модераторов
  • при разводе
    19.03.2026
    помню, где-то супруг или супруга тоже так поделились почкой, а потом при разводе потребовали назад

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць