Грамадства1111

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю

У новым выпуску ТОКу Віктар Бабарыка падзяліўся сваімі назіраннямі за малодшым сынам Лукашэнкі падчас сустрэчы з ім і ягоным бацькам у СІЗА КДБ.

Мікалай Лукашэнка (сядзіць за бацькам) на сустрэчы ў СІЗА КДБ 10 кастрычніка 2020 года. Скрын відэа

Згадваючы сустрэчу ў СІЗА КДБ 10 кастрычніка 2020 года Аляксандра Лукашэнкі з групай палітзняволеных, у якую ўваходзіў і Віктар Бабарыка, палітык заўважае: «Гэта былі чатыры з паловай гадзіны размовы проста ні аб чым».

Па яго словах, па твары Лукашэнкі было відаць яго «шчырае неразуменне, як гэта адбылося»:

«І яму кажуць — ну вось, нічога не пабудавалася ў вас, на жаль. Гэта значыць, домік-та картачны, рассыпаўся. І вось гэтае нявер’е — адзіная эмоцыя, якая счытвалася».

На пытанне, навошта Лукашэнка ўзяў на сустрэчу Колю, Віктар Бабарыка разважае:

«Гэта па-за нейкім рацыянальным тлумачэннем. Можа быць, каб паказаць Колю гэтага самага злога і страшнага Бабайку, які аказаўся не тое каб мацнейшым, але проста супрацьстаяў вось такому. А нічога не атрымалася.

Я не ведаю, што Коля ўбачыў. Калі зыходзіць з таго, што яму хацелася паказаць Колю: «Ты ўяўляеш, супраць якіх дэманаў я вытрымаў вось гэтую нагрузку». Можа быць, для гэтага. Можа, яму Коля што-небудзь казаў кшталту: «Тата, як так атрымалася? Як так атрымалася, што я павінен з аўтаматам бегаць кудысьці?»

На пытанне, ці мог старэйшы Лукашэнка ўзяць малодшага, бо бачыць у ім свайго пераемніка, каб паказаць, як трэба абыходзіцца з супернікамі, Бабарыка заўважае, што ў Мікалая наўрад ці ёсць разуменне «ўпівання ўладаю», як у Аляксандра Лукашэнкі:

«Я не псіхолаг, але я ні разу не бачыў праявы з боку Мікалая Лукашэнкі, каб ён упіваўся ўладаю альбо блізкасцю да ўлады, якая ёсць. Ён заўсёды даволі, як мне падаецца, маўклівы. Ён карыстаецца ўсімі рэсурсамі, гэта безумоўна, але не відаць, каб ён упіваўся. Гэта значыць, не відаць яго задаволенасці, самалюбавання і гонару. Ніколі».

Бабарыка заўважае, што ніколі не чуў, каб Мікалай недзе публічна казаў пра тое, што павучае бацьку, у адрозненне ад самога Лукашэнкі-старэйшага.

«Я б, можа быць, больш паверыў у старэйшага сына з амбіцыямі, чым у Мікалая», — падсумоўвае экс-банкір.

Што тычыцца канкрэтна сустрэчы ў СІЗА КДБ, то, па словах Бабарыкі, Мікалай на ёй выглядаў «абсалютна нейтральна».

«Калі ў мяне была незразумеласць.(…) Можа быць, у Лукашэнкі таксама нейкае здзіўленне і незразумеласць [прысутнічалі]. У Мікалая была абсалютная абыякавасць. Яму было ўсё роўна. Ён сядзеў там незацікаўлены ні ў якой меры».

Каментары11

  • Тома
    19.03.2026
    У Бабарыкі сын у закладніках. Ён не будзе казаць шчыра. Але зразумела, што Коля ўпіваецца ўладай. Чалавек жыве на бандыцкія грошы, разумее, што ўсе яго дасягненні нічога не вартыя. Хадзіў з аўтаматам і страляў бы. Гэты маладзён ужо з парушанай псіхікай у адрозненні ад Галіных дзяцей.
  • ?
    19.03.2026
    А ты шмат разоў яго бачыў?
  • Я
    19.03.2026
    Тома,
    Калі ў Бабарыкі сын у закладніках, дык няхай маўчыць і нічога не кажа. Відаць, у турме Бабарыку жорстка катавалі і нешта ў галаве парушылі.
    Згодзен з Вамі пра Колю!
    Не згодзен пра шлюбных сыноў. Яны атрымалі каралеўскае жыццё і цяпер ніколі ад яго не адмовяцца. Яны таксама апасны!!!!

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам32

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна77

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам32

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць