Беларуская лыжніца Ганна Каралёва фінішавала на дыстанцыі 10 кіламетраў (з раздзельным стартам) з вынікам 25:59.3. Гэта 45‑і вынік і адставанне тры хвіліны 10 секунд ад лідара.

Ганна Каралёва, фота БелТА
Золата выйграла шведка Фрыда Карлсан з вынікам 22 хвіліны і 49 секундаў.
Срэбра ў шведкі Эбы Андэрсан (адставанне 46,6 секунды), бронза ў амерыканкі Джэсі Дзігінс (+49,7).
Карлсан і Андэрсан выйгралі золата і срэбра ў скіятлоне ў суботу.
У суботу Ганна была 34‑й у скіятлоне, у аўторак паказала 49‑ы вынік у кваліфікацыі спрынту.
Сёння вечарам Марына Зуева возьме ўдзел у забегу на 5000 метраў на каньках.
Каментары
Уже может и не надо тратить деньги налогоплательщиков и сидеть дома?