Грамадства77

Каталіцкі біскуп максімальна ўзнёсла ўславіў «Год беларускай жанчыны»

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі выказаўся на тэму «Года беларускай жанчыны», які абвясцілі дзяржаўныя ўлады. Іерарх напісаў вялікі тэкст, у якім даў гэтай ідэі сваю інтэрпрэтацыю — духоўна-лірычную, заўважыла выданне Katolik.life.

З-пад пяра біскупа выйшаў своеасаблівы гімн беларускай жанчыне:

«Ты — як свечка перад абразом: гарыш ціха, але тваё святло бачна далёка. У тваіх вачах — памяць продкаў і надзея дзяцей, у тваім сэрцы — малітва, якая не перарываецца, нават калі губы маўчаць».

Іерарх таксама напісаў у адрас абагуленай жанчыны:

«Ты — апора дому, цішыня, што лечыць, рукі, якія благаслаўляюць, слова, што ўздымае».

На думку біскупа,

«Год беларускай жанчыны — гэта год падзякі Богу за тваю прысутнасць, за тваю мудрасць».

Напрыканцы іерарх пажадаў:

«Няхай Бог умацоўвае тваю дарогу, ахоўвае тваю пяшчоту і множыць тваё святло. Бо праз цябе Беларусь дыхае надзеяй».

Каментары7

  • Ясь
    10.02.2026
    У прынцыпе ўсё правільна біскуп сказаў. Адзінае, што ўся гэтая павестка прадыктавана ўладай
  • Куся
    11.02.2026
    Жахліва
  • Шануйце сапраўднае!
    11.02.2026
    Сёлета шануйма сапраўдных беларускіх жанчын — такіх, як сьвятая Эўфрасіньня Полацкая, Цётка (Алаіза Пашкевіч), Ларыса Геніюш і Ніна Багінская, для пачатку.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць