Грамадства11

Вялікабрытанія праз два тыдні пераходзіць на лічбавыя візы. Што зменіцца?

З 25 лютага Вялікабрытанія ўводзіць электронныя візы (eVisa). Гэта значыць, што цяпер замест звычайнай візавай наклейкі наведвальнікі краіны, у тым ліку грамадзяне Беларусі, будуць атрымліваць лічбавы іміграцыйны статус, тлумачыць на сваёй старонцы ў фэйсбуку брытанская амбасада ў Мінску.

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску. Фота: ukvisa.com.ua

Што змяняецца:

  • цяпер трэба будзе прыйсці ў візавы цэнтр толькі адзін раз для пацвярджэння асобы. Анкету можна запаўняць анлайн, а запіс на біяметрыю застаецца;
  • пашпарт вяртаецца ў той жа дзень — наклейку атрымліваць асобна не трэба;
  • неабходна стварыць уліковы запіс на сайце UKVI, каб мець доступ да свайго іміграцыйнага статусу анлайн;
  • авіякампаніі, паромы, круізныя аператары і памежная служба будуць аўтаматычна правяраць права на ўезд праз лічбавыя сістэмы;
  • пашпарт, з якім вы падарожнічаеце, павінен быць звязаны з вашым уліковым запісам UKVI.

Перавагі электроннай візы:

  • падача дакументаў становіцца хутчэйшай і прасцейшай;
  • доступ да інфармацыі пра візу ў любы час і з любога пункта;
  • больш бяспечна — электронную візу нельга згубіць, скрасці ці падрабіць.

Гэтая змена прэзентуецца як частка шырэйшага пераходу Вялікабрытаніі на лічбавыя візы для ўсіх, хто адпавядае патрабаванням.

Каментары1

  • feafania
    10.02.2026
    Ну ў мяне evisa ўжо з восені. Хоць усё здаецца проста, але ў людзей унутры Брытаніі покуль узьнікаюць праблемы з яе праверкай. Не навучыліся яшчэ.

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ43

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ43

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць