Грамадства33

Матэрыялы сайта Kamunikat.org, які пацярпеў ад хакерскай атакі, аднавілі

Адноўленая частка матэрыялаў сайта інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org, якая 7 мая стала аб’ектам атакі хакераў. Пра гэта 8 мая паведаміў «Радыё Свабода» заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі і дырэктар аднайменнага выдавецтва Яраслаў Іванюк.

Яраслаў Іванюк. Фота: Most

Па словах Іванюка, сайт для наведвальнікаў пачне працаваць не адразу.

«Спачатку трэба правесці ўсе патрэбныя захады, каб пераканацца, што няма шкоднага віруса», — патлумачыў Яраслаў Іванюк.

Дзень поўнага аднаўлення працы сайта ён не назваў, як і не ўзяўся ацаніць у працэнтах долю матэрыялаў інтэрнэт-бібліятэкі, якую ўжо ўдалося аднавіць.

«Сайт адноўлены фактычна цалкам. Цяпер займаемся ўдасканаленнем структуры, каб пазбегнуць падобнага роду атак у будучыні. Праца ідзе, але калі яна будзе завершана, сказаць пакуль складана», — прызнаў Іванюк.

Яраслаў Іванюк сказаў, што паінфармаваў пра здарэнне з інтэрнэт-бібліятэкай установу польскай сістэмы кібербяспекі CERT Polska — каманду рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў інтэрнэце, якая дзейнічае ў складзе дзяржаўнага даследчага інстытута NASK («Навуковая і акадэмічная камп’ютарная сетка»).

CERT Polska адказвае за рэагаванне на інцыдэнты з бяспекай у інтэрнэце, але не мае следчых кампетэнцый. Там Іванюка выслухалі і прапанавалі запоўніць адпаведныя дакументы аб здарэнні.

«Я таксама расказаў гісторыю ціску і атак на Kamunikat. Далей яны будуць дзейнічаць паводле сваіх задач, мы ж працягваем выконваць свае. Але ўжо цяпер на 100% перакананы, што гэтая атака невыпадковая і што пад падобнай пагрозай апынуліся не толькі мы, але і сайты іншых культурных беларускіх праектаў».

Іванюк заклікаў калег па беларускіх культурных праектах, каб былі пільныя.

«У нас усё пачыналася ў кастрычніку мінулага года, калі рэзка ўзраслі запыты з IP-адрасоў, зарэгістраваных у Кітаі. У лістападзе іх было ўжо ў тысячу разоў больш. Ад атакі ў канцы снежня ўдалося адбіцца, але атака цяпер была яшчэ больш масавая: на нас напалі адначасова з адрасоў у Тайвані, Сінгапуры, Інданезіі, іншых паўднёваазіяцкіх краін. Таму рэкамендаваў бы калегам быць пільнымі, адсочваць падазроныя запыты і своечасова блакаваць IP-адрасы, з якіх яны ідуць», — пералічыў Яраслаў Іванюк свае парады ў размове з «Радыё Свабода».

Паводле Яраслава Іванюка, праца дзеля аднаўлення інтэрнэт-бібліятэкі працягваецца.

Каментары3

  • Ян
    08.05.2026
    Малайцы
  • .
    08.05.2026
    Хутчэй за ўсё, яны не ведаюць, як пралезлі хакеры, і таму апасаюцца паўтору атакі. Спрабуюць знайсці той модуль хакераў, які мог застацца ў сістэме або ў папярэдніх бэкапах ("вірус"), слабае месца ў рухавіку сайта або спрабуюць аднавіць яго.

    Камунікація трохі блытаная. Нібыта аднавілі, але ў 100% не ўпэўнены. І "знішчана 25-гадовая праца", калі бэкапы ўсё ж былі, захоўвалі тую працу. Прыгадаў казку пра пастуха і ваўка.
  • Бэкапы
    09.05.2026
    Галоўнае - мець поўныя бэкапы. У тым ліку на носьбітах не падключаных да інтэрнэту

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць