Здароўе

У Беларусі чакаецца рост рэспіраторных захворванняў

Міністэрства аховы здароўя чакае найбліжэйшым часам усплёску рэспіраторных захворванняў. Пра гэта заявіла намесніца галоўнага лекара па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч.

Ілюстрацыйнае фота

«Зараз сітуацыя з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі характэрная для гэтага перыяду года. Аднак у наступныя тыдні мы чакаем павелічэння колькасці хворых», — сказала яна.

Паводле яе слоў, зараз у краіне цыркулюе вірус грыпу H3N2, а таксама рэгіструюцца асобныя выпадкі грыпу В. Акрамя таго, прысутнічаюць негрыпозныя вірусы: парагрып, адэнавірусы і іншыя.

«Каранавірус. Мы можам гаварыць пра тое, што ён ужо перайшоў у разрад сезонных рэспіраторных інфекцый. Ён таксама цяпер сустракаецца сярод насельніцтва, але ў значна меншай ступені, чым у папярэднія гады. Усё ж такі на сёння мы гаворым пра павелічэнне колькасці хворых на рэспіраторныя негрыпозныя інфекцыі і на грып», — дадала яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць