Працяг трохбаковых перамоў па Украіне запланаваны на наступны тыдзень
Працяг трохбаковых перамоў запланаваны на наступны тыдзень, аднак дакладнай даты пакуль няма, паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Фота: ТАСС
Таксама прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што разлічваць на хуткія вынікі трохбаковых перамоў было б «памылкова». Паводле яго слоў, бакі яшчэ чакае «шмат працы», перадае ТАСС.
Пяскоў таксама адмовіўся абмяркоўваць дэталі перамоўнага працэсу, назваўшы абмеркаванне асобных палажэнняў «няправільным».
Першы этап перамоў прайшоў у пятніцу і суботу ў Абу-Дабі. Пяскоў казаў таксама пра недружалюбную абстаноўку на іх.
Каментары