Грамадства77

Ці даць кур’ерам выхадны ў завіруху? Людзі спрачаюцца, бізнэс адгукаецца

«Сёння можна і самім дайсці да крамы».

Фота: threads.com

9 студзеня Мінск апынуўся пад магутнай завірухай: гарадскія вуліцы заваліла снегам, камунальныя службы да гэтага часу змагаюцца з наступствамі, а рух транспарту ўскладнены. Тым часам многія службы дастаўкі працягваюць працаваць, кур'еры выходзяць на маршруты — пешшу, на роварах і аўтамабілях. 

Людзі ў сацсетках просяць пашкадаваць кур’ераў і адмовіцца ад заказаў хаця б на дзень.

«Пашкадуйце кур'ераў», «Сёння можна і самім дайсці да крамы», «Ім і так цяжка — давайце дадзім ім выхадны», — пішуць мінчукі ў Threads.

На фоне такіх паведамленняў некаторыя ўстановы сапраўды прыпыняюць дастаўку — часова пераходзяць толькі на самавываз.

Так, Sushi House параіўся на гэты конт са сваімі падспісчыкамі ў сацсетках: ці зрабіць кур’ерам выхадны? Практычна ўсе каментатары напісалі альбо так, абавязкова, альбо калі і захоўваць працоўны дзень, то падвысіць аплату ў 2‑3 разы. Установа выбрала першы варыянт, чым выклікала хвалю адабрэння.

Fusion Sushi напісалі, што адпусцілі кур'ераў дадому і працуюць на самавываз, а тым хто забярэ замову сам зробяць скідку. Picpizza.by наогул вырашылі не працаваць.

Але рэакцыя на заклікі «не заказваць» аказалася неадназначнай.

«Для вас — клопат, а для кур'ера — мінус грошы», «Мядзведжая паслуга. Не хочаце — не заказвайце, але не абнуляйце чужую працу», «Заказ з добрымі чаявымі — гэта таксама падтрымка» — пішуць карыстальнікі.

У каментары прыходзяць самі кур'еры ці іх блізкія. «Я працую кур'ерам у «Яндэксе». Ты загадзя прастаўляеш за тыдзень да сабе змены, якія можна пасля зняць толькі са штрафам», — піша мужчына і дадае, што больш у такое надвор'е не заробіш: «заказы ўсе кароткія і само прасоўванне павольнае».

Жанчына, чый сын працуе кур'ерам, дзеліцца, што той на бензін больш патраціў, чым за змену зарабіў.

Хтосьці піша, што сам адмовіўся ад дастаўкі і зварыў суп з таго, што было, іншыя — упершыню паставілі птушачку «самавываз», а хтосьці наадварот — зрабіў заказ і пакінуў падвойныя чаявыя.

Каментары7

  • Нашли проблему
    09.01.2026
    У курьера нет графика, нет штрафов и нет обязательств. У курьера есть кнопка "взять заказ" если он хочет нажимает или нет.
    Более своьодной формы работы нет. Если курьер решил работат это его желание исходя из жизненной ситуации. Как и у таксистов.
    Типа "отпкстите таксиста с работы" звучит странно, скорее говорит о низкой компетенции тех кто "заботится" о курьерах
  • Лепш падвысіць аплату
    09.01.2026
    Кур'ерам трэба зарабляць. То лепш падвысіць аплату. І не толькі «на чай», але і тарыф на дастаўку, Хучь даражэй, але хай яна будзе. Таму што ёсць вялікая катэгорыя людзей, якія самі не здолеюць дайсці — гэта інваліды, старыя — усе тыя, каму рэальна небяспечна ісці зараз за ежай і прадуктамі. Што ж ім цяпер — голадам сядзець?
  • У артыкуле
    09.01.2026
    Нашли проблему, дастаўшчыкі за тыдзень ставяць сабе змены. Таксістам прасцей, як разумею. Яны могуць перад самой зменай вырашыць, ці выязджаць. Заадное і тарыф у таксі падрастае, калі таксістаў мала.

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце22

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей8

На хутары ў беларусаў жыве дзік Фімка — любіць «Снікерсы» і раўнуе да іншых3

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

Беларуску ў Швейцарыі судзілі за бойку са сваімі 11‑гадовымі дзецьмі. Дзяцей забралі24

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку6

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце22

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць