Грамадства99

Чалы дае прагноз на 2026 год

Аналітык Сяргей Чалы не прадбачыць нейкай падзеі, якая б радыкальна змяніла трэнды ў 2026 годзе. 

Фота: «Белсат»

Эканамічны застой можа працягвацца доўга, разважае ён на «Белсаце». Але ў наступным годзе, мяркуе Чалы, можа даспець трэнд з пытаннем нават апалітычных беларусаў: «Дзеля чаго я гэта трываю?» 

«Галоўныя палітычныя змены адбываюцца не ў момант, калі ўсё кепска, а калі надзея на тое, што і далей будзе добра, змяняецца адчуваннем, што не, далей так не будзе, а наадварот, будзе горш», — кажа Чалы.

Вайна ва Украіне, прадчувае Чалы, неяк скончыцца — ці кепска, ці не вельмі кепска. Але для Беларусі адзіным добрым сцэнаром сканчэння гэтай вайны ён бачыць толькі поўную і безумоўную капітуляцыю Расеі. Калі вайна скончыцца на ўмовах, блізкіх да патрабаванняў Расеі, Лукашэнка застанецца сам-насам з Уладзімірам Пуціным: не будзе нічога, што можна «прадаць» Злучаным Штатам, не будзе пра што размаўляць з еўрапейскімі суседзямі, а будзе пагроза пашырэння вайны на краіны NATO.

Палітычны рэжым Беларусі — гэта не проста «дыктатура на штыках», лічыць ён. Лукашэнка баіцца любога абурэння, якое можа здарыцца нават праз маршруткі. А яно абавязкова ўзнікне праз штосьці — і інструментаў яго згасіць няшмат. Хутчэй за ўсё, прагназуе Чалы, будуць пераходзіць да сапраўднай дыктатуры, у якой «добра зафіксаваны пацыент не мае патрэбы ў анестэзіі».

Каментары9

  • Егор
    01.01.2026
    Ни один прогноз Чалого никогда не сбылся

    [Зрэдагавана]
  • Криптоказан
    01.01.2026
    Чалый тоже говорил, что биткоин не будет больше $20.000.
  • Амбітна
    01.01.2026
    Прагназыстау́ развялося зараз як экстрасэнсау́ у кан.80 пач./сяр. 90-х гг.
    Прагнозы іх не спрау́джваюцца на 99%, як і вада ад Алана Чумака зараджаная шляхам 3 літровага слоіка перад ТВ

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць8

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ужо больш за 10 дзён у бальніцы1

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў24

Чыноўнікі пераблыталі нумар кватэры і засялілі жанчыну не туды, а калі яна зрабіла рамонт, запатрабавалі памяняцца з суседам2

Аднакурснікі з Мінскага сувораўскага вучылішча загінулі па розныя бакі вайны з розніцай у пяць дзён15

Як доўга не зношваюцца даляры? Вось які тэрмін маюць 5, 50 і 100 даляраў2

Кіраўніцу «Вайлдберыз» Таццяну Кім унеслі ў базу «Міратворца»10

Беларускі рэжысёр Яўген Карняг ставіць у Маскве спектакль пра апошнія дні ў бункеры Гітлера6

На фестывалі водных ліхтарыкаў у Батанічным садзе наведвальнікаў пакусалі восы3

Расіяне другі раз за суткі атакавалі найбуйнейшы склад «Разеткі» — украінскага аналага «Вайлдберыз»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць8

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць