Здарэнні

У Гомелі накрылі наркасетку: ад 41‑гадовага трафарэтчыка да школьніка-закладчыка

Следчы камітэт завяршыў расследаванне справы ў дачыненні да групы асоб, якія забяспечвалі працу інтэрнэт-крамы па продажы псіхатропаў.

Галоўным фігурантам стаў 41‑гадовы гамяльчук, які раней быў неаднаразова судзімы. Калі грошай на чарговую порцыю не хапіла, наркамаркет прапанаваў яму працу трафарэтчыкам. За бясплатны тавар мужчына размалёўваў горад кантактамі наркашопа. Ён сапсаваў дзясяткі аб'ектаў: фасады дамоў, прыпынкі, агароджы і трансфарматарныя падстанцыі. У маі, калі трафарэтчык прыйшоў забіраць абяцаную закладку, яго затрымала міліцыя.

Следства выйшла на тых, хто пакінуў тайнік для яго. Затрыманымі аказаліся зусім маладыя людзі: вучань 11‑га класа адной з гомельскіх школ і трэцякурснік мясцовага каледжа.

Падлеткі спакусіліся «лёгкімі грашыма» і сталі закладчыкамі. Менавіта яны зрабілі апошнюю закладку, на якой папаўся 41‑гадовы фігурант.

Затрымалі таксама яшчэ аднаго 36‑гадовага пакупніка.

Зараз усе чатыры фігуранты справы знаходзяцца пад вартай. Ім пагражаюць працяглыя тэрміны зняволення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі1

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

Вялікі «Зубр» і пустая Плошча. Гісторыя жыцця Андрэя Пятрова16

Туск: ЗША гатовыя паслаць войскі на тэрыторыю Украіны

Ціханоўская прызналася, што абавязкова глядзіць навагодні тэлезварот Зяленскага1

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!4

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць