Здарэнні22

Міліцыянер, які складаў палітычныя пратаколы, справакаваў аварыю ў Шаркаўшчынскім раёне

28 снежня ДАІ Віцебскай вобласці паведаміла пра ДТЗ у Шаркаўшчынскім раёне. Аварыя адбылася днём на 25‑м кіламетры аўтадарогі Н-3000 «Дзісна — Шаркаўшчына». Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» даведаўся, хто стаў яе ўдзельнікам.

Кіроўца 1987 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем Geely, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Nissan, які рухаўся ў сустрэчным кірунку, пад кіраваннем 25‑гадовага кіроўцы. Абодва кіроўцы былі траўмаваныя.

Аказалася, што вінаватым кіроўцам быў супрацоўнік міліцыі — участковы, які сярод іншага адзначыўся ў раёне складаннем палітычных «адміністратывак». У яго пераламаныя ногі.

З дапамогай бота «Кіберпартызан» тэлеграм-канал змог устанавіць, што ДТЗ справакаваў участковы інспектар міліцыі Міхаіл Андрэеў. На фота ягоная белая «Geely» ляжыць у кювеце.

Каментары2

  • Цікаўны
    31.12.2025
    Хочацца сказаць многае, але не буду
  • 567
    31.12.2025
    Мента на нары, плюс забрать все имущество в пользу потрепевшего.

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць