На чыгунцы, якая вядзе да старажытнага горада Мачу-Пікчу ў Перу, адбылося лабавое сутыкненне двух турыстычных цягнікоў. У выніку яго загінуў як мінімум адзін чалавек, а 36 атрымалі траўмы, паведамляе Euronews.

Інцыдэнт здарыўся раніцай прыкладна на сярэдзіне маршруту. У выніку яго загінуў 61‑гадовы машыніст аднаго з цягнікоў. Сярод пацярпелых ёсць як перуанцы, так і замежныя турысты.

Аказанне медыцынскай дапамогі адбывалася на месцы здарэння, аднак эвакуацыя 1300 чалавек была ўскладненая з-за цяжкадаступнага рэльефу.
Прычыны трагедыі пакуль невядомыя.

Горад старажытных інкаў Мачу-Пікчу — галоўная турыстычная славутасць Перу, на якую штогод прыязджаюць каля паўтара мільёна чалавек. Большасць з іх дабіраюцца чыгункай да горада на вяршыні горы.
Каментары