Меркаванні2222

Адам Глобус: Мы павінны культываваць сталічнасць. Правінцыйнасці, вясковасці ў нас стае

Пісьменнік і мастак Адам Глобус паразважаў, чаго не хапае сучаснай беларускай культуры і якое месца ў сталіцы павінна быць аддадзенае выхадцам з правінцыі.

Мінск. Плошча Перамогі. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

У падкасце Natatnik Адам Глобус даводзіць:

«Беларусам не стае сталічнасці. І нас папракаюць увесь час, што ў нас не хапае сталічнасці. І мы павінны культываваць сталічнасць. Правінцыйнасці, вясковасці ў нас стае. А вось сталічнасці, арыстакратызму ў нас не стае», — 

Развіваючы сваю думку, Глобус падкрэслівае, што пры фармаванні «сталічнасці» неабходна стварыць яе выразны сімвалічны «пік». Як лічыць пісьменнік, калі ў ЗША такім цэнтрам з’яўляецца Белы дом, а ў Расіі — Крэмль, то ў Беларусі пакуль падобнага сімвала няма. На погляд Глобуса, краіна ўсё яшчэ знаходзіцца ў працэсе самаідэнтыфікацыі.

Як адзначае Глобус, сталічны вялікі горад выконвае важную сацыяльную функцыю — ён ставіць на месца любога пыхлівага правінцыяла:

«У Мінску ты трапляеш у метро, і ты проста адна рыбка з тысяч. Цябе ставіць на месца метро, гэтыя пасажырапатокі. (…) Ты нармальны, звычайны чалавек. Але сталічны. Ты павінен хутчэй рухацца, хутчэй гаварыць, хутчэй думаць».

Пісьменнік згадвае, што ў часы яго маладосці існаваў тэрмін «бязвізавы», якім называлі не толькі правінцыяла, які пераехаў у сталіцу, але і тых, хто з мікрараёна прыязджаў у цэнтр горада.

Адам Глобус. Фота: «Наша Ніва»

Кіраванне праз правінцыю

Яшчэ адзін тэзіс, які агучыў пісьменнік у падкасце, палягае ў тым, што «пік» сталіцы павінен быць аддадзены правінцыі:

«Сталічныя людзі не ведаюць, што творыцца ў Драгічыне. А Драгічын цудоўна ведае, што творыцца ў сталіцы. І таму, напрыклад, пік павінен быць заўсёды аддадзены адной з правінцый, каб кантраляваць увесь перыметр».

Як тлумачыць пісьменнік, падобны падыход даўно практыкуецца ў іншых:

«Гэта імперская структура. Напрыклад, у Кітаі адпрацавана, што заўсёды палац прэзідэнта належыць адной з правінцый».

На заўвагу аб тым, што нават калі аддаць кіроўны «пік» правінцыялам, «сталічныя» ўсё адно будуць адчуваць сябе галоўнымі, Глобус удакладняе сваю думку:

«Мы не галоўныя. Мы проста сталічнасць. Сталічнасць як каштоўнасць. Напрыклад, Мінск — гэта каштоўнасць. А калі да Мінска дадаецца, напрыклад, сталічнасць — ён робіцца больш каштоўным. Гэта пра дадаванне. Калі мы Палессю дадзім аўтаномію, яно будзе яшчэ больш каштоўнае».

Пазней у размове ён удакладніў: «Я нарадзіўся ў Койданаве, таму я цудоўна ведаю, што такое правінцыя. Мае дзед з бабай — дзед Валодзя і баба Броня — з вёскі. Таму я страшэнна не люблю, калі нехта зневажае вясковых людзей (…) Я сам пасвіў кароў. І гэтым ганаруся». Аднак пры гэтым, паводле слоў пісьменніка, ён безумоўна лічыць сябе сталічным чалавекам.

Чаму не «задыхала» Палессе

Згадваючы сваё мінулае захапленне ідэямі палескай аўтаноміі, Глобус аналізуе, чаму гэты рух не меў поспеху. Па словах пісьменніка, хоць у свой час і быў рэалізаваны шэраг праектаў, накіраваных на папулярызацыю мовы і культуры Палесся, гэтага аказалася недастаткова. Як ён лічыць, праекту не хапіла паэтычнага таленту.

«Тут самае галоўнае — гэта дыханне. Вось у Багушэвіча «Эх, скручу я дудку» — гэта пачынае дыхаць беларуская мова. З’яўляецца паэт — і з’яўляецца дыханне. Ён набірае на поўныя грудзі і, вось як дзіцё, пачынае дыхаць.

А ў палескім праекце кожны раз я слухаю і хачу пачуць вось гэта дыханне. І кожны раз няма паэтычнага дыхання. (…) Мы ведаем усе дыялектныя слоўнікі. Але павінен быць паэт. І таму мы чакалі, мы тады спадзяваліся».

У якасці прыкладу Адам Глобус згадвае, што калісьці Ігар Шклярэўскі прапаноўваў паэту Леаніду Дранько-Майсюку, які паходзіць з Палесся, узяць сімвалічны псеўданім «Паляшук». Аднак той на такую прапанову не пагадзіўся.

Каментары22

  • Jazz
    11.01.2026
    Менчукі у́се звычкі пераймаюць ад арды .
  • WB
    11.01.2026
    Ozon i WB адкрылiся нават у вёсках. I цяпер дзеравенцу непатрэбна ехаць у Мiнск-сталiцу. РБ становiцца больш масквацэнтрычнай.
  • Жыхар "правінцыі"
    11.01.2026
    Не смяшыце, сталічны вы наш. У перыяд росквіту ўся арыстакратыя і магнатэрыя жыла менавіта на прыродзе, у сваіх замках, палацах і дварах. Сталіца? Ну круціліся там нейкія чынушы ды махляры.
    І паверце, жыхарам умоўнага Драгічына да лямпачкі што робіцца ў вашым правінцыйным Менску. Варшава і Еўропа да нас бліжэй. Так што, меней пыхі, шаноўны. І не трэба да нас так па-барску, праз губу.

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў25

Падпольшчык, які падклаў выбухоўку расійскаму палкоўніку, праз Турцыю і Малдову выехаў ва Украіну7

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць