Музыка33

«Антонавіч прадстаўляе» — Саладуха анансуе канцэрт на 50 тысяч чалавек

«Калі Ісус Хрыстос ішоў 40 дзён па пустыні, то Аляксандр Саладуха ішоў 40 гадоў да Кастрычніцкай плошчы».

Аляксандр Саладуха. Скрын відэа: ont_by / YouTube

«У чэрвені 27‑га ў мяне сольнік грандыёзны на Кастрычніцкай плошчы. Я хачу сабраць 50 тысяч гледачоў. І я ведаю, як гэта зрабіць. І канцэрт будзе называцца «Антонавіч прадстаўляе», — расказаў пра свае творчыя планы ў інтэрв’ю АНТ Аляксандр Саладуха.

Паводле слоў артыста, ідэя канцэрта яму прыйшла, калі ён разам з маладой зоркай Насцяй Краўчанка зняў кліп на песню «Насця-Саша». Саладуха прызнаўся, што выхад за межы звыклага жанру даўся яму няпроста:

«Я і са студыі хацеў сысці разоў 50. На здымачнай пляцоўцы тое ж самае. Але пастаянна ўнутраны голас казаў: «Не рабі гэтага, ты прыедзеш дадому, укусіш локці і ў вачах маладых рабят акажашся слабым», — шчыра падзяліўся спявак.

Саладуха прызнаецца, што наважыцца на запіс дапамог прадзюсар Сяргей Мінскі: «Я кажу — я не магу на адной ноце, на адным акордзе. Гэта не маё. Ён кажа — трэба. Будзе бомба».

Паводле слоў Саладухі, менавіта фраза з песні «Антонавіч, нават не мар» навяла яго на думку пра назву будучага канцэрта:

«Не «Аляксандр Саладуха — 40 гадоў на сцэне», а «Антонавіч прадстаўляе». Гэта будзе інтрыгаваць».

Як заяўляе спявак, ён плануе на свой канцэрт запрасіць шэраг вядомых блогераў і выканаўцаў і правесці яго днём у чэрвені, калі ў школах і ВНУ будуць выпускныя вечары:

«Я хачу запрасіць толькі адну моладзь. Ужо далі пацверджанне Дзім Дзімыч, Улад Кабякоў, Насця Краўчанка, гурт «Дразды». [Канцэрт плануецца] ў чэрвені, калі выпускныя вечары ў школах і ВНУ, днём будзе канцэрт. Я павінен бачыць вочы, рукі ўсіх. І я веру, што мы збяром гэтую плошчу. На іх прыйдуць іх прыхільнікі, на мяне прыйдуць мае. Але менавіта моладзь».

У інтэрв’ю Саладуха расказаў, што прыдумаў фразу, якая з’явіцца ў анонсах канцэрта:

«Калі Ісус Хрыстос ішоў 40 дзён па пустыні, то Аляксандр Саладуха ішоў 40 гадоў да Кастрычніцкай плошчы».

Каментары3

  • Отец Засандалий
    31.12.2025
    Новогодний концерт гения эстрады ждут в Варшаве.
  • 31.12.2025
    Прапаную лепшы дэвіз .
    " Антошка , Антошка .
    Иди копать картошку " .
  • Ёсік
    31.12.2025
    Нафталінавы Сашка. Навошта зубы з унітазнага парцалану рабіць, такі белы колер зубоў не існуе ў прыродзе.

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба19

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба19

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць