Здарэнні22

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні

Неабходныя 15 тысяч еўра для маці Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні. Кацярына падзякавала за гэта і напісала, што сёння будзе займацца бюракратычнымі працэдурамі.

Фота Нэлі Ваданосавай з фэйсбука дачкі

23 снежня ў мамы Кацярыны здарыўся інсульт. Дактары аператыўна прыехалі, адвезлі ў бальніцу, правялі аперацыю, Аднак высветлілася, што Упраўленне па справах іншаземцаў не ўнесла пажылую жанчыну ў базу застрахаваных, а на вялікіх выходных спраўдзіць гэту акалічнасць было немагчыма.

Кацярына выказала засцярогу, што рахунак за аперацыю і іншыя медыцынскія маніпуляцыі можа скласці ад дзясяткаў да сотняў тысяч злотых. Таксама мама Кацярыны была ў вельмі кепскім стане, падключана да апаратаў і не выключана, што памрэ.

Пасля таго, як Ваданосава напісала гэты пост на сайце «Байсола» з'явілася інфармацыя пра дабрачынны збор на €15 000.

  • Экстранная дыягностыка і прыём у бальніцы — каля €2 000 — €3 000
  • Тэрміновая аперацыя — €3 000 — €5 000
  • Рэанімацыя і штучная вентыляцыя лёгкіх — €2 500 — €3 000
  • Іншыя медыцынскія выдаткі — каля €1 500
  • Арганізацыя пахавання — каля €3 000

Па стане на раніцу панядзелка сабрана 15 240 еўра.

Кацярына ўсім падзякавала і кажа, што сёння ў першы працоўны дзень мусіць атрымаць хаця б прыкладны рахунак, бо не ведаю, колькі каштуе ўсё тое, што рабілі і робяць лекары.

«Таксама мушу выбіць лекарскае засведчанне, каб перадаць яго адвакатцы, якая паедзе спачатку ў суд, потым ва Ўжонд па справах уцекачоў (спадзяюся). Я ў гэты час, калі нас яшчэ не напаткае смерць, паеду ў Акно на Ўсход— арганізацыю, якая дапамагае эмігрантам. Паспрабую з іх дапамогай дамагчыся адказу на пытанне, чаму маці не вызначаная ў Петрамедыцы як застрахаваная асоба, і як гэта змяніць, бо па законе яна мусіць быць забяспечаная. Дзесьці на шляху бюракратычная машына забуксавала, што ў тым ліку прывяло да той кропкі, дзе мы зараз знаходзімся», — напісала яна.

«Калі я даведаюся, колькі грошай спатрэбіцца дакладна, я напішу. Калі будзе так, што страхоўку-такі адновяць, і яна пакрые ўсё, то я вазьму толькі трошкі — на пахаванне. Астатняе пойдзе на іншую дабрачыннасць», — дадала Кацярына Ваданосава.

Каментары2

  • постоянно в этом 12 лят
    29.12.2025
    "арганізацыю, якая дапамагае эмігрантам. Паспрабую з іх дапамогай дамагчыся адказу на пытанне, чаму маці не вызначаная ў Петрамедыцы як застрахаваная асоба, і як гэта змяніць, бо па законе яна мусіць быць забяспечана"

    Проситель убежища автоматически страхуется срузу после подачи Заявления о предоставления убежища либо в НФЗ либо в одной из частных медицинских учреждений по договору с Ужондом для справ цудзоземцув. Так что всё будет нормально. Надо только не опускать руки. И 15 000 евро пойдут на другие неотложные нужды.А то что кругом "сплошные бюрократические процедуры", к этому в Польше нужно привыкнуть..... Вольносць, рубь со хцэш.
  • 123
    29.12.2025
    Чым беларусы адрозніваюцца ад астатніх нацыянальнасцяў, дык гэта салідарнасцю і ўзаемадапамогай сваім, беларусы сваіх у бядзе не кідаюць. У краіне дапамагалі палітвязням, якія трапілі ў турмы, пісалі лісты, дапамагалі матэрыяльна, хаця ведалі - за гэта самі могуць паплаціцца. Вывозілі массава тых, каму пагражаў арышт. І за мяжой сваіх не кідаюць сам-насам з праблемамі. Ці ёсць яшчэ дзе такая нацыя? Не! Таму што беларус беларусу-беларус! Забіцеся аб сценку ватнікі і лукашысты , вам такога не дадзена, вы ніколі не зламаеце беларусаў.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай17

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай17

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць