Грамадства22

У Мінску зацвердзілі праграму навагодніх святкаванняў: гулянні да 4‑й раніцы

Мінгарвыканкам абвясціў праграму навагодніх і калядных святочных мерапрыемстваў, якія пройдуць у сталіцы. Культурныя лакацыі будуць працаваць ва ўсіх раёнах горада, паведамляе Мінгарвыканкам. 

15 снежня, папярэдне ў 17:00, на Кастрычніцкай плошчы адбудзецца ўрачыстае запальванне галоўнай ёлкі і святочнай ілюмінацыі.

Пляцоўка каля Палаца спорту

З 25 снежня па 7 студзеня кожны вечар у 19:00 будзе пачынацца казка «Таямніца навагодняй паштоўкі».

Верхні горад (пл. Свабоды)

З 25 снежня па 4 студзеня штодзённа ў 17:30 і 20:00 будуць ладзіць паказы «Сакрэты навагодняга настрою».

Ракаўскі дворык

Канцэртныя праграмы чакаюцца на працягу ўсяго святочнага перыяду.

Лошыцкі гісторыка-культурны комплекс

Канцэрты будуць праходзіць кожную суботу, пачынаючы з 20 снежня, з 18:00 да 20:00.

У навагоднюю ноч у сталіцы запрацуюць больш за 20 святочных пляцовак ва ўсіх раёнах горада, якія будуць дзейнічаць прыкладна да 3:00 1 студзеня.

Асноўныя гулянні на агульнагарадской пляцоўцы каля Палаца спорту працягнуцца да 4:00 1 студзеня. Тут выступяць вядомыя артысты, маладыя выканаўцы і творчыя калектывы.

Акрамя таго, 1 студзеня ўвечары, з 20:00 да 23:00, каля Палаца спорту пройдзе маштабная дыскатэка.

Каментары2

  • Ингвар Пяштовіч
    14.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ціна
    14.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў140

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Літва нанесла маштабны ўдар па «балонікавай» мафіі: затрыманыя кіраўнікі і дзясяткі кантрабандыстаў20

У Страсбургу прайшла цырымонія ўганаравання Анджэя Пачобута Прэміяй Сахарава. Прэмію атрымала яго дачка

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача57

Выезд вызваленых палітвязняў з Украіны адбудзецца ў бліжэйшыя дні3

МУС Польшчы пракаментавала, ці магчымае аднаўленне чыгуначнага руху з Беларуссю5

«Квадрат» каштуе $2750. Гэта не люкс, а самая танная кватэра ў Мінску6

Расія не пагадзілася на часовае каляднае перамір'е5

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі6

На фрэсцы ў касцёле ў Віцебску замалявалі некалькі персанажаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў140

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць