Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»
«Я віншую вас з Новым годам, жадаю вам мірнага неба».

На прэм'еры фільма «Ёлкі-12» карэспандэнтка пацікавілася ў акцёра Дзмітрыя Нагіева сакрэтам папулярнасці франшызы «Ёлкі». Нагіеў адказаў, што цікавасць да «Ёлак» будзе толькі расці, паколькі гледачы стаміліся ад фільмаў пра вайну.
«Столькі фільмаў пра вайну, проста сіл ужо няма. Шэрасць, бруд, гэтая ілюзія мірнага шчаслівага жыцця», — сказаў Нагіеў.
Карэспандэнтка таксама запыталася, якія авантуры здараліся з акцёрам апошнім часам.
«Ты мяне пытаеш на чацвёртым годзе вайны, якія авантуры адбыліся ў маім жыцці…?» — адказаў сустрэчным пытаннем Нагіеў.
На самой прэзентацыі фільма Нагіеў таксама выступіў з невялікай, але поўнай сарказму прамовай.
«Мяркуючы па тым, што вы прыйшлі на «Ёлкі-12», з замежным кантэнтам у нашых кінатэатрах зусім ж*па», — сказаў ён.
Ён сказаў, што зняўся ў фільме дзеля грошай і падзякаваў за гэтую магчымасць:
«Зняўшыся аднойчы ў «Ёлках», ты падпісваеш кантракт з д'яблам. Я дзякую сваёй прагнасці — інакш сёння не было б на каго вам любавацца. Дзякую прадзюсарскаму комплексу за магчымасць зарабіць на лекі. Хоць забі, не разумею, што за людзі прыклеены побач са мной на афішы.
Учора мне даслалі сцэнарый… Ёлкі, сука, 13… Як казаў мой дзед, сапраўдныя героі змазку не чакаюць, таму будзем працаваць. Я віншую вас з Новым годам, жадаю вам мірнага неба. Enjoy!»
Дзмітрый Нагіеў упершыню пракаментаваў вайну праз маўклівы, але празрысты жэст — 12 сакавіка 2022 года ён выклаў у інстаграме чорна-белае відэа, дзе брыў галаву пад песню «Поезд в огне» гурта «Аквариум» з радком «По новым данным разведки, мы воевали сами с собой». У подпісе ён напісаў: «Да пабачэння. Мы абавязкова сустрэнемся. Я вас люблю, нягледзячы на даўкі смак згубленых надзей. Як казаў мой дзед перад прычасцю: «Што ж я стары нарабіў?», што многія падпісчыкі ўспрынялі як намёк на стаўленне да палітыкі Крамля і вайны.
Каментары
Впрочем, если, например, опять останутся без яиц ...)