Грамадства1010

Тунэлі пад беларуска-польскай мяжой рыюць мігранты-курды

Узнагародай для тых, хто ўдзельнічае ў пракладцы тунэлю, з’яўляецца права першымі прайсці па ім.

Фота: Stražgraniczna.pl

Тунэлі пад польскім памежным загароджваннем з беларускага боку пракладваюць мігранты-курды. Пра гэта заявіў у эфіры RMF FM міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі, піша Reform.news.

Паводле ягоных слоў, узнагародай для тых, хто ўдзельнічае ў пракладцы тунэля, з’яўляецца права першымі прайсці па ім. Трэба адзначыць, што ўчора намеснік Кервіньскага згадваў мігрантаў з Сірыі, якія ўдзельнічаюць у пракладцы тунэляў.

«Беларускія службы прывозяць шмат курдаў. Гэта былі курды. Я не ведаю, ці ўсе гэтыя тунэлі прарылі курды, бо гэта ўжо чацвёрты тунэль. У гэтым удзельнічаюць мігранты з Курдыстана, якія рыюць тунэлі. У іх, наколькі нам вядома неафіцыйна, ёсць пэўныя прэферэнцыі быць першымі, хто пройдзе праз гэты тунэль», — сказаў ён.

Па словах міністра, тунэль выглядае вельмі прафесійна зробленым. Кервіньскі лічыць, што беларускія службы ўпэўніліся ў эфектыўнасці загароджвання і цяпер шукаюць новыя спосабы.

Тым не менш ён упэўнены, што польскі бок таксама будзе эфектыўным у выяўленні тунэляў. Ён дадаў, што з прыблізна 180 мігрантаў, якія прайшлі праз тунэль у пятніцу, затрыманыя больш за 140.

«Гэтая мадэль працы застаецца нязменнай. То-бок гэта нелегальныя імігранты, дастаўленыя ў Расію або Беларусь службамі, расійскімі або беларускімі. Тут нічога не мяняецца. Больш за 90% — гэта маладыя, здаровыя мужчыны, якім, калі можна так выказацца, аказваюць паслугі расійскія або беларускія службы, забяспечваючы ўсе неабходныя інструменты, месцазнаходжанне і ўмовы іх працы», — сказаў ён.

Каментары10

  • Вася
    16.12.2025
    Их нужно на Белорус калий. Там копать много - пусть копают. Зря что ли их возили...
  • Кринж
    16.12.2025
    Так возьмите их на работу в метрострой,пусть пользу приносят и себе и стране.
  • Ніна
    16.12.2025
    Ну, спадар Вік, як вам наступствы вашей дзейнасці на ніве еўрапейскай бяспекі?

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць