Грамадства1010

Пакуль Лукашэнка з двума сынамі бавіць час у Амане, трэці ягоны сын засвяціўся на другім канцы кантынента

Пакуль Аляксандр Лукашэнка з двума сынамі наведвае Аман, яго сярэдні сын Дзмітрый нечакана апынуўся ў Інданезіі, заўважыў Reform.news. Мэта гэтай паездкі выглядае незвычайнай: ён абмяркоўваў магчымасці стратэгічнага супрацоўніцтва Беларусі і Інданезіі ў аграрнай сферы — пры тым, што да дзяржаўнай службы Дзмітрый мае вельмі ўскоснае дачыненне і ўзначальвае толькі Прэзідэнцкі спартыўны клуб.

Дмітрый Лукашэнка з Андзі Амранам Сулейманам. Фота: прэс-служба Міністэрства сельскай гаспадаркі Інданезіі

У Джакарце Дзмітрый Лукашэнка сустрэўся з інданезійскім міністрам сельскай гаспадаркі Андзі Амранам Сулейманам. На перамовах прысутнічаў загадкавы прадстаўнік беларускай дэлегацыі Эліяс Барысовіч (Elias Borisovich) — чалавек, пра якога няма звестак у адкрытых крыніцах. Ён выступаў ад імя Дзмітрыя і падкрэсліваў, што Беларусь хоча развіваць супрацоўніцтва ў харчовай бяспецы, абменьвацца аграрным досведам і разглядае Інданезію як важнага партнёра.

Беларуская дэлегацыя выказала цікавасць да закупкі інданезійскага шакаладу, а таксама абмеркавала магчымасць закупляць пальмавае масла і какосавае малако. У сваю чаргу інданезійскі бок заявіў, што чакае ад супрацоўніцтва канкрэтнай карысці: паставак малака, калійных угнаенняў, а таксама адкрыцця беларускага рынку для інданезійскіх тавараў — пальмавага масла, какавы, какосавых прадуктаў.

Акрамя таго, разглядаліся інвестыцыйныя магчымасці, у тым ліку будаўніцтва ў Інданезіі завода па вытворчасці ўгнаенняў і ўдзел Беларусі ў праектах па павышэнні ўраджайнасці, вытворчасці тэхнікі і тэхналагічнай мадэрнізацыі аграрнага сектара.

Інданезія таксама хоча, каб Беларусь паскорыла атрыманне сертыфікатаў бяспекі і халяль-сертыфікацыі для беларускіх малочных і мясных прадуктаў, каб яны маглі паступаць на рынак гэтай пераважна мусульманскай краіны.

Як адзначае інданезійскі бок, сустрэча павінна стаць новым крокам да паглыблення стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі. Пры гэтым афіцыйныя медыя Беларусі пра паездку Дзмітрыя Лукашэнкі нічога не паведамлялі, і невядома, ці меў ён іншыя сустрэчы ў Інданезіі.

Вядома толькі, што некалькі месяцаў таму Інданезію наведваў кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў, які таксама абмяркоўваў аграрнае супрацоўніцтва.

Каментары10

  • 3% у міня
    02.12.2025
    Так эта 2 лысых і адзін лысеюшчый прыехалі в Аман. А Дзыма не такой, он не паехал с німі. Дзыма уехал в другую страну.
  • Gorliwy Litwin
    02.12.2025
    Усё сведчыць пра тое што Белая Русь, як і любая ўвогуле Русь - гэта азіяцкая краіна. Этнас самаачысціўся ад еўрапейскай набрыдзі і цяперака трыюмфуе, сцвярджаючы суверэнную этнічную волю.
  • Serge
    02.12.2025
    "сустрэча павінна стаць новым крокам да паглыблення стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі." стратэгічна адмаўляюся ад бульбы на карысць какосаў!

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

Падчас гульні Сабаленка на US Open на корце моцна патыхала марыхуанай12

Карціну Шагала выставілі на аўкцыён больш чым за $4 мільёны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць