Грамадства44

На Беласточчыне ўрачыста адкрылі шыльды на радзіме Кастуся Каліноўскага

У Мастаўлянах на Беласточчыне, недалёка ад мяжы з Беларуссю, урачыста адкрылі інфармацыйныя шыльды на тэрыторыі былога сядзібна-паркавага ансамбля, дзе ў 1838 годзе нарадзіўся беларускі нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі. Агулам на ўрачыстасць сабралася пад сотню чалавек, піша «Радыё Рацыя».

Ад Аргкамітэта мемарыялізацыі сядзібы Каліноўскіх гасцей віталі кіраўніца аргкамітэта Вольга Сямашка і скульптар Януш Талуць, якія ўрачыста знялі покрыва з шыльдаў і расказалі пра працэс іх усталявання.

Урачыста асвяціў шыльды ксёндз Вячаслаў Барок з душпастырства беларусаў-каталікоў у Варшаве. Гасцей віталі намесніца бурмістра Міхалоўскай гміны Эльжбета Расіньска і прадстаўнік управы Беластоцкага павета Генрык Сухоцкі, якія падзякавалі за такую важную для рэгіёну ініцыятыву. Асобна Генрык Сухоцкі нагадаў, што акурат 22 лістапада 2019 года адбылося перапахаванне парэшткаў Каліноўскага ў Вільні і расказаў пра свой удзел у ім.

Слова ўзяў і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, які падтрымаў аргкамітэт у такой важнай справе па ўсталяванні шыльдаў, яшчэ раз нагадаўшы, што імя Каліноўскага ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю Беларусі, Польшчы і Літвы. Таксама Латушка падтрымаў ідэю стварэння музея-сядзібы Каліноўскага.

Ад дома культуры ў Гарадку, чыім патронам з’яўляецца Кастусь Каліноўскі, выступіла дырэктарка Магдалена Лотыш, а свае песні заспяваў мясцовы артыст Ян Карповіч, які выканаў песні «Нёман» і «Маналог паўстанцкага каня». Таксама вітаў прысутных прафесар Лявон Тарасэвіч, які адзначыў важнасць такіх шыльдаў і захавання памяці Каліноўскага.

Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел прадстаўнікі партнёраў аргкамітэта, без якіх бы гэта свята не атрымалася — Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, Беларускай дыяспары ў Беластоку і клуба Invictus 1863. Асобна перад прысутнымі выступіў беларускі экс-добраахвотнік, які падзякаваў аргкамітэту за шыльды і пажадаў, каб у будучым музеі знайшлося месца і для «каліноўцаў» — людзей якія загінулі за свабоду Беларусі і ўсяго рэгіёну на вайне ва Украіне.

Каментары4

  • Проста жыхар
    23.11.2025
    1863-1864, можа й не ведаў, бо варыянт імя Кастусь з большага пашыраўся Вацлавам Ластоўскім. Аднак ці быў бы ён супраць? Лічу, што не.
  • Няпросты жыхар
    23.11.2025
    Проста жыхар, немагчыма адказаць на пытанне быў бы ён супраць ці не.
  • RK
    24.11.2025
    Ды няўжо? Ён літаральна абраў сабе псэўданім "Яська", што даволі ясна паказвае ягонае стаўленьне да сялянскіх формаў імёнаў.

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык9

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

Чаму Марыя Калеснікава не прысутнічала на канферэнцыі «Новая Беларусь»?25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць