У Мастаўлянах на Падляшшы ўсталявалі шыльды на месцы нараджэння Каліноўскага
5 лістапада ў Мастаўлянах, каля месца размяшчэння сядзібна-паркавага ансамбля Каліноўскіх, былі ўсталяваныя дзве інфармацыйныя шыльды, піша racyja.com.

Пры мантажы выявілася, што шыльды ўсталёўваюцца непасрэдна на фрагментах, якія, верагодна, з’яўляюцца часткамі гістарычнага каменнага муру сядзібнага комплексу.
— Паставілі знак, бо тут знаходзіцца фундамент старога муру. Гэта добра, што пастаўлены шыльды, можна прачытаць, даведацца. Калі б не Міхалова і бурмістр Марак Назарка, шыльдаў не было б, — распавёў скульптар, вытворца шыльдаў і ўдзельнік праекта Януш Талуць.
Першая шыльда ля месца нараджэння аднаго з лідараў Студзеньскага паўстання 1863 года на землях былой Рэчы Паспалітай, нацыянальнага героя у Польшчы, Літве і Беларусі Кастуся Каліноўскага змяшчае празрыстую выяву сядзібы ў ландшафце, другая — кароткую інфармацыю пра само месца і геаграфічна-гістарычны кантэкст.
Урачыстае адкрыццё шыльдаў запланаванае на 22 лістапада.
-
Іншую скульптуру аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» чыноўнікі афіцыйна набылі за $15 тысяч толькі праз месяц пасля адкрыцця
-
Уладзімір Някляеў паведаміў пра выхад самай найчаканай сваёй кнігі ў Польшчы
-
Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары