Грамадства66

Датэрмінова прыбралі з сенатараў былога дырэктара Гродзенскага мясакамбіната

У канцы кастрычніка Алега Іванова звольнілі і з пасады дырэктара прадпрыемства. 

Алег Іваноў. Фота: grodnolen.gov.by

Савет Рэспублікі датэрмінова спыніў паўнамоцтвы члена СР восьмага склікання Алега Іванова. Дакумент сёння зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў. Ён яшчэ не апублікаваны, таму матывацыя пакуль невядомая, заўважыў Refrom.news.

Алег Іваноў быў генеральным дырэктарам ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» да канца кастрычніка 2025 года. Крыху больш за тыдзень таму стала вядома, што прадпрыемства ўзначаліла Вольга Янушка, якая да гэтага працавала генеральным дырэктарам ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат».

У верасні-кастрычніку МУС і КДК двойчы паведамлялі пра затрыманні на мясакамбінатах у сувязі з карупцыйнымі злачынствамі. У абодвух выпадках пра поспехі паведамлялі падраздзяленні па Мінскай вобласці. Магчыма, справа пайшла далей. 

Алег Іваноў стаў шырока вядомым на постсавецкай прасторы, дзякуючы артыкулу на канале «Гродна Плюс».

У матэрыяле Іваноў адказваў на пытанне аб сакрэтным інгрэдыенце каўбасы. «Усё пытанне ў людзях і іх адказнасці да той справы, якой яны вырашылі займацца на розных этапах. Таму што людзі Гродна, Гродзеншчыны — працавітыя, працаздольныя, яны хочуць пры вытворчасці зрабіць так, каб гэта было якасна», — адказаў Іваноў.

Рэзанансны матэрыял выйшаў пад загалоўкам «Сакрэтны інгрэдыент найлепшай каўбасы — людзі».

Каментары6

  • даведка
    04.11.2025
    За последнее время в отношении стольких членов верхней палаты парламента во главе с Кочановой и её заместителей досрочно прекратили полномочия, что может возникнуть вопрос о роспуске Совета Республики и повторных выборах.
  • Парыльшчык
    04.11.2025
    ., У Беларусі няма мэраў і губернатараў таму, што адміністрацыйна-терытарыяльнае ўстройства краіны адрозніваецца ад такога ў краінах, дзе існуюць гэтыя пасады. Замест мэраў у гарадах ёсць старшыні гарадскіх выканаўчых камітэтаў, а замест губернатараў — старшыні абласных выканаўчых камітэтаў. Акрамя таго, у Беларусі няма сената як верхняй палаты парлямента, аднак ёсць Савет Рэспублікі, які выконвае падобныя функцыі. У Савеце Рэспублікі ёсць члены, якіх прызначае прэзідэнт і якія абіраюцца мясцовымі Саветамі. Такім чынам, улады арганізаваны інакш у параўнанні з сістэмамі, дзе дзейнічаюць мэры, губернатары і сенатары. Гэтым тлумачыцца адсутнасць у Беларусі менавіта гэтых пасад і інстытутаў.
  • Алег Іваноў
    05.11.2025
    Каўбаску б рабіць з гэтых людзей, не было б у сьвеце каўбаскі лепей

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць