Аўто11

ДАІ прапануе ўвесці аўтобусы з большай умяшчальнасцю замест невялікіх маршрутак у Беларусі

«Напрыклад, маршрутка, якая будзе ісці ў нейкі там далёкі раён, ужо будзе не на 17 месцаў, а, напрыклад, да 25, што павышае яе бяспеку», — прывёў прыклад кіраўнік ДАІ.

fotobus.msk.ru

Начальнік ДАІ Віктар Ротчанкаў у эфіры СТБ прапанаваў увесці аўтобусы з большай умяшчальнасцю замест невялікіх маршрутак у Беларусі. Такой будзе адна з прапаноў для разгляду Камісіяй па бяспецы дарожнага руху пры Савеце Міністраў.

«Гэта пытанне, можа быць, скарачэння рухомага складу, які змяшчае мала пасажыраў. І ўвядзенне транспарту, які запатрабуе меншую колькасць яго, менш вадзіцеляў, але большую умяшчальнасць. Напрыклад, маршрутка, якая будзе ісці ў нейкі там далёкі раён Рэспублікі Беларусь, ужо будзе не на 17 месцаў, а, напрыклад, ад 25», — прывёў прыклад кіраўнік ДАІ Беларусі.

Віктар Ротчанкаў адзначыў, што маршрутак пры гэтым стане менш, а хадзіць яны могуць радзей.

«Але бяспека такіх аўтобусаў, калі яны больш буйнагабарытныя, натуральна, павышаецца», — сказаў ён.

Нагадаем, што 10 кастрычніка ў Светлагорскім раёне ў выніку сутыкнення маршруткі «Мінск — Мазыр» з красоверам загінулі шэсць пасажыраў маршруткі, у лютым 2023 года ў ДТЗ у Смалявіцкім раёне загінулі 13 пасажыраў маршруткі.

Каментары1

  • Мех
    21.10.2025
    1. Так пассажирам удобнее, чтобы транспорт ходил чаще, пусть и меньшей вместимости.
    2. Возможность реализации менты даже не прорабатывали, откуда деньги на это найдутся.
    3. Под такой маркой можно отменить легковые авто, у которых вместимость ещё меньше.
    Вывод: очередная тупая идея от колхозных гениев

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць