Свет66

У Пецярбургу застрэлілі вядомага архітэктара на вачах 10‑гадовай дачкі. Забойца, меркавана, вярнуўся з вайны

Пасля расправы забойца зладзіў пажар у кватэры і пакончыў з сабой.

Месца здарэння. Фота: «Фантанка»

У Пецярбургу раніцай 8 кастрычніка забілі вядомага 73‑гадовага архітэктара Аляксандра Супаніцкага. Мужчыну застрэлілі каля ліфта ў пад’ездзе дома. Злачынства адбылося на вачах яго 10‑гадовай дачкі, якую ён збіраўся адвесці ў школу. Забойца змусіў абаіх стаць на калені, пасля чаго стрэліў Супаніцкаму ў патыліцу.

Як паведамляе «Фантанка», пасля забойства нападнік знік, але неўзабаве з апартаментаў паверхам ніжэй вырваўся дым.

Пажарныя патушылі агонь і выявілі ўнутры цела мужчыны з агнястрэльным раненнем — меркавана, гэта быў той самы стралок. 

«Фантанка» паведамляе, што забойца мог быць удзельнікам вайны ва Украіне і меў канфлікт з Супаніцкім.

«8 кастрычніка ў доме на Краменчугскай вуліцы былі знойдзены целы дваіх мужчын, 49 і 73 гадоў, з агнястрэльнымі раненнямі. Папярэднім следствам устаноўлена, што пацярпелы раніцай выйшаў праводзіць дачку ў школу, каля ліфта ён сустрэў 49‑гадовага суседа. Апошні са свайго карабіна стрэліў у мужчыну. Пасля здзейсненага злачынства 49‑гадовы мужчына спусціўся ў сваю кватэру паверхам ніжэй і звёў рахункі з жыццём», — гаворыцца ў паведамленні пецярбургскага ўпраўлення Следчага камітэта.

Па некаторых звестках, нападнікам мог быць 49‑гадовы Канстанцін Козыраў, былы намеснік дырэктара будаўнічага холдынга «Петрарэст», раней судзімы за махлярства ў асабліва буйным памеры. Аднак афіцыйна гэта пакуль не пацверджана.

Аляксандр Супаніцкі — старшыня савета дырэктараў групы кампаній Suart і член Саюза архітэктараў СССР. Сярод яго вядомых работ — праекты станцый пецярбургскага метро «Горкаўская», «Фрунзенская» і «Парк Перамогі», аўтасалон Rolls-Royce, а таксама ўдзел у стварэнні канцэпцыі дзелавога цэнтра «Лахта».

Каментары6

  • Умножение на ноль
    08.10.2025
    Стоит лишь завести машину террора - и она начинает жить по своим законам.
  • Эскімос
    08.10.2025
    Навіны з расеі. Класіка.
  • ТТ
    08.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі складзе цэлыя пяць тыдняў

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў2

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў2

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Петэр Мадзьяр не выключыў перамоваў з Пуціным6

Знайшоўся пашпарт Статкевіча1

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа4

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць