Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент
У Ваўкавыскую бальніцу трапіў 29‑гадовы мужчына з раненнем правага сцягна. Медыкі паведамілі пра гэта ў міліцыю.

Як стала вядома, мужчына паспрачаўся са знаёмымі. Ён падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і, трымаючы ў правай руцэ пнеўматычную вінтоўку, стрэліў з яе, у выніку атрымаў рану нагі, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Судовыя эксперты ўстанавілі, што вінтоўка выраблена заводскім спосабам і з’яўляецца пнеўматычнай вінтоўкай Model B1. Яна прызначана для стральбы несферычнымі кулямі да пнеўматычнай зброі калібру 4,5 мм.

Свой учынак супрацоўнікам міліцыі мужчына растлумачыў узніклай у ходзе спрэчкі зацікаўленасцю: праб'е ці не пнеўматычная куля пластыкавы кантэйнер. Даведаўся.
Каментары
Ды не, нейкае трызьненьне.