Арцыбіскупам Кентэрберыйскім абрана 63‑гадовая Сара Мулалі.

Фота: Yui Mok/PA Images via Getty Images
У 2017 годзе Мулалі стала першай жанчынай-біскупам Лондана, піша Бі-бі-сі.
Да святарскай кар’еры, якая пачалася ў 2001 годзе, яна была медсястрой — прычым і тут яна была першапраходцай, стаўшы ў 1999 годзе самай маладой галоўнай медсястрой Англіі.
Пасля рукапалажэння яна займала пасады ў брытанскім Міністэрстве аховы здароўя і ўваходзіла ў апякунскую раду ўніверсітэта King’s College London.
Жанчынам упершыню дазволілі рукапалагацца ў святары ў Англіканскай царкве ў 1994 годзе, а першыя прызначэнні жанчын-біскупам адбыліся 20 гадоў пазней, у 2014 годзе.
Мулалі называе сябе феміністкай і выступае за правы ЛГБТ.
Каментары
Пры аказіі, не хочаце апублікаваць артыкул пра тое, якія ў Вялікабрытаніі праблемы з мігрантамі і іх overrepresentation у крымінальных статыстыках? Або пра тое, як у ВБ затрымліваюць за каментары з крытыкай паводзін ісламістаў?