Грамадства1212

Коўл: Мяч быў на нашым баку, мы павінны былі нешта зрабіць. Трамп хоча гэтых адносін

Пасланнік Дональда Трампа Джон Коўл адказаў на пытанні журналістаў па вяртанні з Беларусі ў Вільню 11 верасня.

Джон Коўл у Вільні размаўляе з журналістамі. 11 верасня 2025 года. Фота: Наша Ніва

— Перамовы працягваліся два дні. Наколькі гэта складана, і калі мы можам чакаць наступных [вызваленняў]?

Коўл: Мы дамагліся вызвалення агулам больш за 68 чалавек і вядзём перамовы, каб вызваліць усіх. Лічба вагаецца, скажам, каля 1300 чалавек павінны быць вызваленыя. Я не ведаю дакладнай лічбы. Але, у любым выпадку, перамовы ідуць.

Я размаўляў з прэзідэнтам Беларусі на гэты конт. Мы гаворым пра гэта ўжо некалькі месяцаў і набліжаемся да таго, каб нешта зрабіць. І я лічу, што сённяшняе вызваленне 52 чалавек было вельмі добрым жэстам.

І мы яшчэ пагаварылі пра іншыя рэчы. Наша мэта тут — нармалізаваць адносіны паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю. Мы не збіраемся ўмешвацца ў яго адносіны з Пуціным. Гэта не наша гульня.

Але мы спадзяёмся на добрыя адносіны з Беларуссю, у межах якіх мы зможам развіваць гандаль і шмат іншых рэчаў, карысных для абодвух народаў. Вось такая сітуацыя на гэты момант.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў і прэзідэнт Беларусі… Я арганізаваў тэлефонную размову, якую прэзідэнт Трамп правёў з борта нумар адзін каля 10 дзён таму. Ён ляцеў на Аляску, так што гэта было ў той дзень. У іх была вельмі добрая размова, і гэтыя лічбы былі агучаны.

 — Вы сказалі, што галоўная мэта — палепшыць адносіны паміж ЗША і Беларуссю.

Коўл: Правільна.

— Але хіба першасная мэта — не спыненне рэпрэсій у Беларусі і вызваленне людзей?

Коўл: Усё па парадку. Вядома, правы і ўсё астатняе [важныя], але я раблю гэта крок за крокам. Спачатку трэба наладзіць адносіны.

Мяч быў на нашым баку, мы павінны былі нешта зрабіць, таму што яны вызвалілі 14 чалавек каля месяца таму. Таму цяпер мы павінны былі дзейнічаць. І тое, што мы зрабілі, — гэта знялі санкцыі з авіякампаніі, што і адбылося сёння.

Пасля гэтага мяч апынуўся на іх баку, і яны сёння вызвалілі 52 чалавек. Цяпер мы прыдумаем нешта ў адказ. Але я хачу паскорыць гэты працэс. Я хачу, каб у нас адбыліся амаль што вялікія перамовы, якія б уключалі нармалізацыю адносін.

Джон Коўл у Вільні размаўляе з журналістамі. 11 верасня 2025 года. Фота: Наша Ніва

— Ці не маглі б вы, калі ласка, расказаць, што цяпер адбываецца на мяжы? Калі [казаць] пра Міколу Статкевіча, дзе ён? І які ў яго план?

Коўл: Я быў у Беларусі. Я не ведаю.

— Спадар Коўл, але ці разумееце вы, што Лукашэнка больш зацікаўлены ў тым, каб вы знялі санкцыі? Гэта азначае, што ў вас ёсць казыры, каб прапанаваць яму нешта і патрабаваць вызвалення большай колькасці людзей, што ініцыятыва на вашым баку.

Коўл: У мяне ёсць свае казыры, і санкцыі — іх частка. У яго на гэты момант таксама ёсць свае казыры, і гэта — вызваленне зняволеных. Гэта будзе развівацца па меры развіцця перамоваў. Усё не робіцца за адзін дзень. Гэта патрабуе шмат часу і выбудоўвання даверу, бо паверыць можна, толькі ўбачыўшы вынік.

— Не, я меў на ўвазе, што ў вас больш падстаў, каб выстаўляць умовы і патрабаваць вызвалення большай колькасці людзей у абмен на зняцце санкцый. Вы гэта зрабілі?

Коўл: Не, не зрабіў.

Чаму?

Коўл: Я толькі што завяршыў працу па вызваленні 52 чалавек.

— Але ж там больш за тысячу чалавек. Там больш за тысячу чалавек у жудасных умовах.

Коўл: Я толькі што ўсім патлумачыў план, як гэта зрабіць. Ну, калі вам не падабаецца гэты план, можаце самі выступіць на тэлебачанні.

Прэзідэнт Трамп папрасіў мяне рабіць тое, што я раблю. Прэзідэнт Трамп хоча гэтых адносін. Ён хоча, каб яны працягваліся і развіваліся. І гэта тое, што мы робім.

— Як вы думаеце, ці дэпартуе Лукашэнка ўсіх палітвязняў?

Коўл: Вы маеце на ўвазе вызваліць іх?

— Дэпартуе з краіны…

Коўл: Спадзяюся.

— Сёння новыя людзі былі прызнаныя палітвязнямі. Вам не здаецца, што вызваленне ўсіх палітвязняў ператворыцца ў бясконцы працэс? Сёння 52 былі вызваленыя, а 8 новых палітвязняў з'явіліся.

Коўл: Мне пра гэта невядома.

Джон Коўл у Вільні. 11 верасня 2025 года. Фота: Наша Ніва

Каментары12

  • нонконформизм/индивидуализм/гедонизм
    12.09.2025
    Пока нам Трамп выгоден, чтобы сблизиться с США и оторваться от россии.
  • Люк
    12.09.2025
    Нейкі Ружовы Поні гэты Коўл.
  • Якія брыдота
    12.09.2025
    Гандаль людзьмі ў 21 стагоддзі...

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку26

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку26

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць