Свет44

Пашынян папрасіў звольніцца дырэктарку Інстытута генацыду армян, бо яна зрабіла палітычна няправільны падарунак віцэ-прэзідэнту ЗША

«Колькі чалавек у гэтай краіне маюць права фармаваць знешнюю палітыку?»

Ільхам Аліеў, Дональд Трамп і Нікол Пашынян падчас падпісання мірнай дэкларацыі ў Белым доме. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян паведаміў, што паводле яго патрабавання дырэктарка Музея-інстытута Генацыду армян Эдыта Гзаян падала ў адстаўку. 

Адказваючы на пытанне журналіста аб тым, ці звязана гэта з тым, што Гзаян падарыла віцэ-прэзідэнту ЗША Джэй Дзі Вэнсу кнігу пра Карабах, прэм’ер пацвердзіў:

«Так, я папрасіў яе напісаць заяву аб адстаўцы. Я расцаніў гэты ўчынак як дзеянне, якое супярэчыць знешнепалітычнаму курсу ўрада, як правакацыю — і папрасіў напісаць заяву».

Пашынян дадаў, што правядзенне знешняй палітыкі з’яўляецца выключнай прэрагатывай урада.

«Калі прэм’ер-міністр краіны заяўляе, што Карабахскага руху не існуе — што азначае ўручэнне замежнаму госцю кнігі аб Арцахскім пытанні? Колькі чалавек у гэтай краіне маюць права фармаваць знешнюю палітыку?» — рытарычна спытаў ён.

Даследчыкі генацыду расцанілі пазіцыю ўладаў як «палітычнае ўмяшанне» — больш за два дзясяткі навукоўцаў з універсітэтаў і даследчых цэнтраў ЗША і Еўропы выступілі з заявай.

Яны адзначылі «трывожную тэндэнцыю заглушыць незалежныя акадэмічныя галасы, каб дагадзіць палітычнай мэтазгоднасці».

Каментары4

  • не дазволіць вам узлягуць Арменію ў вашы войны супраць Азербайджана
    15.03.2026
    Пытанне армянскаму радыё,

    іван вас армянская эліта абгуляе, і не дазволіць вам узлягуць Арменію ў вашы імперыялістычныя войны супраць Азербайджана.

    "ўручэнне замежнаму госцю кнігі аб Арцахскім пытанні"
  • Отец Засандалин
    15.03.2026
    Пытается реанимировать своего внутреннего бабуина.
  • cloud
    15.03.2026
    Пытанне армянскаму радыё, чуршхелы мог пераесці ваш "лідар і палітык", а потым крычаць, што галовы падрывае. Ён проста папрасіў.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць