«Пуцін пастаянна вылучае ўмовы і затрымлівае, бо баіцца гэтай сустрэчы», — сказаў Марк Карні.

На думку прэм'ер-міністра Канады Марка Карні, Уладзімір Пуцін баіцца сустракацца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім для абмеркавання ўмоў прыпынення вайны. Пра гэта кіраўнік Канады сказаў на прэс-канферэнцыі, піша «Укрінфарм».
«Пуцін пастаянна вылучае ўмовы і затрымлівае, бо баіцца гэтай сустрэчы», — сказаў Марк Карні.
Паводле яго слоў Карні, Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным «на любой нейтральнай тэрыторыі».
«То-бок ён не чакае візіту Пуціна ў Кіеў, але і сам не плануе ехаць у Маскву для гэтай сустрэчы. Але любое месца яго задавальняе».
Прэм'ер Канады дадаў, што саюзнікам важна працягваць аказваць дапамогу Украіне, пакуль гэтая сустрэча не адбудзецца.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары