Здарэнні22

Мінчанку абвялі вакол пальца, прыкрыўшыся Трампам і Маскам

У Заводскае РАУС звярнулася 50-гадовая жыхарка сталіцы, якая стала ахвярай кібермахляроў.

Фота: AP Photo/Evan Vucci

У сацыяльных сетках жанчына пазнаёмілася з «карэйскім акцёрам», які нібыта адправіў ёй сертыфікат на 20 мільёнаў даляраў, а таксама аўтамабіль Mercedes, паведамляе Міліцыя Мінска

Неўзабаве мінчанцы сапраўды прыйшло паведамленне ад «міжнароднай службы дастаўкі», што каштоўная пасылка затрымана, яе трэба размытніць на дзве тысячы долараў.

Калі ахвяра паведаміла, што такой сумай не валодае, яе ўгаварылі набыць замежныя падарункавыя карты ў кошт аплаты мытнага збору. Легальнасць падобнай схемы ёй пацвердзілі ў месенджары нібыта Дональд Трамп і Ілан Маск.

Толькі пасля пераводу каля трох тысяч рублёў і чарговага патрабавання грошай яна зразумела, што трапіла на вуду ашуканцаў.

Каментары2

  • Намасце
    12.08.2025
    На Аляску яе не запрашалі? Папіць кавы з Дональдам і Валодзем? Ці ў яе не хапіла грошай на прыватны чартэр Мінск-Аляска/Анкарыдж?
  • Ёсік
    12.08.2025
    Ну і за каго такая бабца аддасьць свой голас на выбарах? Такія палоўнікамі жаруць інфармацыю з белтб.

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць